Беларуская чыгунка выправіла памылкі на прыпыначным пункце Ясень. Пра гэта TUT.BY паведаміў прэс-цэнтр чыгункі.
Карыстальнік Аляксей Лазарчук паведаміў пра памылкі ў назве станцыі Бярэзіна на адным з чыгуначных прыпынкаў на лініі Жлобін — Асіповічы, пра гэта пісалася на мінулым тыдні.
Сёння ад Белчыгункі прыйшоў адказ: памылкі ліквідавалі.
«Беларуская чыгунка выказвае падзяку Аляксею Лазарчуку за неабыякавае і ўважлівае стаўленне да пытанняў размяшчэння візуальнай інфармацыі для пасажыраў на прыпыначным пункце Ясень. У цяперашні час недахопы, дапушчаныя на стэндзе раскладу руху цягнікоў, ліквідаваныя».
БЧ адзначае, што заўсёды гатовая да канструктыўнага дыялогу, заўвагі і прапановы пасажыры могуць адпраўляць па адрасе: Мінск, вуліца Леніна, 17, 220030, або ў электронным выглядзе на афіцыйны сайт Беларускай чыгункі.