Сям'я берасцейцаў з пяці чалавек атрымала траўмы ў ДТЗ у Кобрынскім раёне. Аварыя адбылася 25 лістапада ў 19.15 на аўтадарозе М10, паведамляе ДАІ Брэста.

57-гадовы жыхар в. Хомск рухаўся на «Фальксвагене мультывене» з боку Кобрына ў напрамку Гомеля. На 518-м км дарогі пры абгоне кіроўца не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд Гэлаксі», што рухаўся насутрач. За рулём «Форда» была 34-гадовая жыхарка Брэста, у машыне былі яшчэ чатыры чалавекі

У выніку ДТЗ траўмаваная кіроўца і пасажыры «Форда» — 29-гадовая сястра, 40-гадовы муж, 14-гадовая дачка і 7-гадовы сын берасцейкі. Усе яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Пацярпелых з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў кобрынскую раённую бальніцу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0