СК завяршыў расследаванне справы аб захопе 18 ліпеня ў аддзяленні банка ў Заслаўі 46-гадовым мужчынам у закладніцы сваёй 23-гадовай дачкі. У ходзе спецаперацыі па вызваленні закладніцы падазраваны быў ліквідаваны.

Нагадаем, што ў той дзень пацярпелая па патрабаванні фігуранта прыйшла ў банк перааформіць на сябе ўзяты ім крэдыт. У момант падпісання дакументаў ён у стане алкагольнага ап'янення прыставіў да яе шыі нож, патрабуючы спыніць дачыненні з яе маладым чалавекам. Захапіўшы пацярпелую, ён нанёс ёй 15 ран на шыі і 6 ран на пальцах рук.

Згодна з заключэннем пасмяротнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, падазраваны падчас учынення злачынства не хварэў на якое-небудзь псіхічнае расстройства і мог усведамляць небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Таксама стала вядома, што мужчына на працягу многіх гадоў здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да дачкі. Ён сістэматычна катаваў, збіваў, прычыняў цялесныя пашкоджанні. За тыдзень да здарэння ў ходзе сваркі мужчына на глебе рэўнасці пагражаў нажом дачцэ і прычыніў ёй рэзаную рану шыі. Раней мужчына быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за здзяйсненне разбою і рабавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0