19-гадовая жыхарка Жыткавічаў з нагоды асабістай ўрачыстасці купіла піва і пачаставала ў ліку іншых прыяцеляў і сваю сяброўку, якой да паўналецця бракавала некалькі тыдняў.

Па двух артыкулах КаАП (за набыццё спіртнога для асобы, якая не дасягнула 18 гадоў, і ўцягванне яе ў антыграмадскія паводзіны) яна панесла амаль мінімальнае пакаранне — 11 базавых велічынь. Штраф памерам у сваю зарплату дзяўчына-прадавец будзе плаціць у растэрміноўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?