Віцебская міліцыя затрымалі хулігана, які амаль на працягу месяца біў вокны кватэр у мікрараёне Білева, піша БелТА.
Першы выпадак здарыўся 19 лістапада. З гэтага часу штотыдзень у гэтым мікрараёне горада адзначаліся адзін-два факты разбівання вокнаў. Матывы невядомага былі незразумелыя: ад яго дзеянняў цярпелі незнаёмыя і незвязаныя паміж сабой людзі рознага дастатку. Аднак агульныя заканамернасці нападаў міліцыянтам удалося ўстанавіць: усе яны былі разбітыя з 19.00 да 20.00. Пры гэтым былі паўшкоджаныя шклопакеты ў кватэрах на першых паверхах.
Затрымаць хулігана ўдалося са «зброяй у руках»: выгульваючы сабаку, з кавалкам цэглы ён збіраўся да наступнай мішэні. Высветлілася, што толькі ў верасні хлопец адзначыў сваё 18-годдзе. Свае дзеянні ён патлумачыў сваркай з дзяўчынай.
Каментары