Кнігарня «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх 47 бокс). Пачатак а 18:00.
Пісьменніца прэзентуе новую кнігу «Садомская яблыня».

Гэты раман можна прачытаць як пазбаўленую табу споведзь сучасніцы, як сатыру на карумпаваную правінцыйную бюракратыю альбо як «гісторыю хваробы».
Гумар ідзе побач з сімвалам і міфам, саладжавая мова ружовага чытва змяняецца брутальным прастамоўем, бязлітасны псіхалагічны аналіз суседнічае са шчырасцю інтымнага дзённіка.
Каментары