Ілюстрацыйнае фота, president.gov.by

Ілюстрацыйнае фота, president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка. Віншаванне прыводзіць яго прэс-служба.

«Ад усёй душы віншую вас з Днём жанчын. Гэта свята напоўнена асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дому, клопат і дабрыню», — гаворыцца ў віншаванні.

«Непараўнальнае хараство беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі праслаўляюць нашу Радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цеплыня любячых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні», — адзначае кіраўнік дзяржавы.

«Мы дзякуем вам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям'і. Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць», — падкрэслівае Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0