Расійскі палітык і грамадскі дзеяч Сяргей Бабурын у апошнія дні мая завітаў у Мінск, каб прыняць удзел у ІІІ Міждзяржаўным форуме «Тэрыторыя саюзнай дзяржавы як адзіная гістарычная, адукацыйная і інфармацыйная прастора». Праходзіла гэта ўсё ў «Доме Масквы» ў Мінску.
Напярэдадні Наталля Качанава прымала ў сябе Бабурына. Фота з facebook.com.
Бабурын быў з тых, хто не прыняў развалу СССР. Удзельнічаў у путчы, а таксама ў самых розных камітэтах па выратаванні Саюза. Двойчы Бабурына абіралі ў расійскую Думу. Ён нават паўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах — 2018, дзе заняў апошняе месца з 0,65%. Цяпер сам сябе ён называе «прэзідэнтам Міжнароднай славянскай акадэміі навук». Ясна, што аб’яднанне гэтае бутафорскае.
Чым яшчэ адметны Бабурын? Ён быў сярод арганізатараў нацыяналістычнага «Рускага марша». У 2014 падтрымаў далучэнне Крыма да Расіі. Атрымаў медаль «За вызваленне Крыма і Севастопаля». Актыўна падтрымліваў «незалежнасць» Абхазіі, Паўднёвай Асеціі і Прыднястроўя.
Цяпер Бабурын актыўна працуе на беларускім кірунку. Летась ён заснаваў расейска-беларускі рух «Грамадзянская ініцыятыва «Саюз». Яго падтрымала частка праваслаўнага духавенства, а таксама чарносоценец Леў Крыштаповіч і былы неапаганскі волхв Сяргей Лушч.
Чытайце: Арганізатар «Рускіх маршаў» стварыў у Беларусі палітычны рух: яго падтрымалі праваслаўная царква і «Румол»
Адметна, што Бабурын меў у Беларусі сустрэчы на самым высокім узроўні. Яго прымалі ў сябе кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, а таксама кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман. Пра гэта сам Бабурын паведаміў у сацыяльных сетках.
«Віктар Уладзіміравіч Шэйман у розныя часы прэзідэнтам Беларусі ставіўся на розныя дзяржаўныя пасады, але заўсёды заставаўся і застаецца яго самым даверанай асобай і надзейным паплечнікам. Размаўлялі аб розных баках расійска-беларускіх адносінаў, але асабліва цікавая размова пайшла пасля таго, як я прадставіў суразмоўцу свайго спадарожніка, віднага расейскага бізнэсмена А.В.Гайдамака. Гаворка пайшла аб сур'ёзнай эканоміцы. Паколькі мне самому трэба было паспяшацца на сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, то я ўдвух і пакінуў.
Шэйман (злева) і Бабурын. Фота з facebook.com.
Калі з В. У. Шэйманам таварыскія адносіны нас звязваюць больш за два дзесяцігоддзі, то з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта РБ Н.І.Качанавай я толькі знаёміўся. Бо цяпер менавіта яна — «начальнік генеральнага штаба» беларускага лідара. Размова з Наталляй Іванаўнай была сяброўскай, грунтоўнай, доўгай. Перадаў ёй шэраг дакументаў на імя кіраўніка дзяржавы, часопісы «Славяне». Расказаў аб грамадзянскай ініцыятыве «Саюз», — напісаў Бабурын.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)