У Аляксандра Глеба таксама ёсць прыёмная дачка
10 чэрвеня ў 6 радзільні Мінска жонка Святлана нарадзіла знакамітаму футбалісту Аляксандру Глебу другую дачку, піша kp.by.
«Мы з Сашам загадзя прыдумалі імя для нашай дзяўчынкі, вырашылі назваць яе Арына, — неўзабаве пасля родаў распавяла «Камсамолцы» шчаслівая мама. — Мы зноў выбралі 6 радзільню, у якім раней з'явілася Сашанька, і дзе нам вельмі спадабалася. Для мяне было важна, каб муж увесь час — і падчас родаў, і пасля — знаходзіўся побач. Плюс тут кваліфікаваныя, вопытныя ўрачы, я вельмі задаволеная - і ў чалавечым, і ў прафесійным стаўленні».
Сам Аляксандр Глеб так пракаментаваў значную падзею: «Я па-сапраўднаму шчаслівы, што ў мяне тры дачкі. Для мяне ўсё роўна — хлопчык, дзяўчынка, галоўнае, каб раслі здаровенькія. Я ўжо трошкі па-іншаму гляджу на гэтыя рэчы, Бог так распарадзіўся. І мне падабаецца быць татам — гэта кранальна і незабыўна».
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)