Праўда пра энергетыкі: як дзейнічае кафеін, колькі доўжыцца эфект і што павінна быць у складзе
Каб разабрацца, які ўплыў энергетычныя напоі аказваюць на арганізм чалавека, мы папрасілі доктара-дыетолага Ларысу Барысевіч адказаць на нашы пытанні.
У чым адрозненне энергетыкаў ад звычайнай газіроўкі?
Энергетыкі здымаюць санлівасць, паляпшаюць працаздольнасць і пашыраюць сасуды.
Так дзейнічае кафеін, які ўтрымліваецца ў складзе энергетыкаў. Ён стымулюе скарачэнне страўніка, паскарае метабалічныя працэсы ў арганізме, расшчапляе тлушч. Гэта падвышае і разумовую, і фізічную актыўнасць.
Дзе тут негатыўны ўплыў?
Трэба разумець адну простую рэч.
«Энергетыкі — гэта не крыніца дадатковай энергіі. Яны бяруць энергію ў доўг з рэсурсаў арганізма, якія назапашаныя там на крайні выпадак. Калі ж пастаянна вычэрпваць энергію адтуль, то рана ці позна арганізм запярэчыць», — тлумачыць доктар-дыетолаг.
Таму ўжыванне энергетычных напояў павінна быць абмежавана да бяспечнай колькасці як за адзін раз, так і на працягу дня.
Даведка
Еўрапейскае агенцтва па бяспецы прадуктаў харчавання (EFSA) яшчэ ў 2015 годзе правяло даследаванне сярод 66 531 чалавека, каб выказаць навуковае меркаванне наконт бяспекі кафеіну і яго ўзаемадзеяння з іншымі рэчывамі. Спецыялісты пацвердзілі, што звычайнае для арганізму ўжыванне да 400 мг кафеіну ў дзень, роўнае ўтрыманню кафеіну ў 5 банках энергетычнага напою (5х250 мл), не выклікае праблем у здаровага дарослага. Але самі вытворцы энергетыкаў не рэкамендуюць ужываць больш за дзве банкі.
Праблемы з’яўляюцца заўсёды, калі чалавек пачынае злоўжываць. Гэта тычыцца і напояў, і ежы. Варта пачаць спажываць штосьці звыш меры, хутчэй за ўсё ўзнікнуць праблемы.
Ці можна выпіць адну банку энергетыку і быць актыўным усю ноч?
«На жаль, не. Дзеянне такіх напояў доўжыцца не так доўга, як эфект ад кавы, бо ён залежыць ад кафеіну і цукру. У першыя 40 хвілін павялічваецца сардэчная дзейнасць, паляпшаецца настрой праз тое, што ў кроў трапляе дафамін. А праз 3—6 гадзін наступае адваротны эфект. З’яўляецца санлівасць, затарможанасць, млявасць», — кажа Ларыса Барысевіч.
І што тады робіць чалавек? Правільна, выпівае другую, трэцюю, чацвёртую банку.
«А пасля гэтага, калі чалавек перавышае дапушчальную і бяспечную норму, наступствы могуць быць цяжкімі. Таму абавязкова трэба чытаць тое, што вытворца піша на этыкетцы», — удакладняе доктар.
На што звяртаць увагу на этыкетцы?
Па-першае, на тое, што напісала тлустым шрыфтам з клічнікам. Не ўжываць больш за адну банку за раз! Па-другое, энергетыкі не рэкамендуюецца пiць тым, каму не споўнілася 18 гадоў.
Што павінна быць у складзе энергетыку?
«Павінна сказаць, што склад такога напою, як, напрыклад, Hell, максімальна правільны. Большая частка — гэта вада і чысты кафеін. У ім няма гуараны, карніціну, мелатаніну. Гэтыя кампаненты павялічваюць дзеянне адно аднаго», — тлумачыць доктар.
Каб даваць чалавеку энергію, напой мусіць утрымліваць грануляваны цукар. Нікуды не падзецца, бо менавіта цукар забяспечвае галоўную функцыю энергетыка — даваць энергію. Такім чынам, менавіта за кошт гэтых двух інгрэдыентаў — кафеіну і цукру — адна банка энергетыку дапаможа ўзбадзёрыцца, калі ў гэтым ёсць неабходнасць.
Каму катэгарычна супрацьпаказаныя энергетычныя напоі?
Людзям з захворваннямі сэрца, страўніка. Тым, хто пакутуе ад лішняй вагі альбо адчувальны да кафеіну.
Як часта можна ўжываць энергетыкі?
«Энергетыкі лепш ужываць толькі ў выпадку неабходнасцi. Напрыклад, калі вам трэба быць бадзёрым за рулём. І ставіцца да гэтых напояў, як да прадукту са сваёй функцыяй. На наступны дзень пасля ўжывання арганізму трэба аддаць «доўг»: выспацца, адпачыць», — тлумачыць Ларыса Барысевіч.
Да таго ж, калі часта ўжываць энергетыкі, яны проста перастануць выконваць сваю функцыю.
І ні ў ніякім разе нельга ўжываць энергетыкі разам з алкаголем!
Ці ёсць нейкія альтэрнатывы энергетыкам, каб хутка зняць стому?
«Можна выпіць кіслага морсу з брусніц ці журавін, з’есці лімон. А энергетыкі пакіньце на крайні выпадак», — падсумоўвае доктар Ларыса Барысевіч.
Каментары