Мікалай Філін, БАЗА

Мікалай Філін, БАЗА

Устаноўлены асобы загінулых у выніку пажару на навукова-даследчым глыбакаводным апараце двух Герояў Расіі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.

Адзін з загінулых — капітан першага рангу і камандзір пацярпелай падлодкі Дзяніс Далонскі. Героя Расіі ён атрымаў каля 6—7 гадоў таму за даследаванне Арктыкі і Антарктыкі.

Другі загінулы — выпрабавальнік глыбакаводнай ваеннай тэхнікі, капітан першага рангу Мікалай Філін. Героем Расіі ён стаў у 2018 годзе. Абодва капітана былі прыпісаны да вайсковай часткі Пецяргофа.

Раней стала вядома пра месца службы 14 загінулых расійскіх падводнікаў. Яны лічыліся ў спісах адной з вайсковых частак Санкт-Пецярбурга, якая называецца сакрэтным аб'ектам. У адкрытых крыніцах яна адзначана як «эксплуатант атамных глыбакаводных станцый», а падраздзяленне падпарадкавана Галоўнаму ўпраўленню глыбакаводных даследаванняў Міністэрства абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0