Свет

Расія аднаўляе пантонна-маставыя палкі, расфарміраваныя за Гарбачовым

Пантонна-маставыя палкі і асобныя рамонтна-аднаўленчыя батальёны зноў з'явяцца ў складзе Узброеных сіл РФ, паведаміў камандуючы 2-й гвардзейскай агульнавайсковай арміяй генерал-маёр Андрэй Калатоўкін у інтэрв'ю газеце «Красная звезда».

«Сёлета ў войску сфармаваны ўласны рамонтны батальён. У баявой абстаноўцы вельмі важна мець пад рукой падраздзяленне, здольнае, да прыкладу, хутка ўвесці ў строй танк, які страціў на міне гусеніцу», - распавёў ён.

Нядаўна ў арміі з'явіўся свой інжынерны полк. Яго абсталявалі пантонным паркам ПП-91 новага ўзору, які дазваляе за гадзіну разгарнуць 250-метровы мост праз раку.

Большасць пантонна-маставых злучэнняў расфармавалі яшчэ ў 1989 годзе пры Міхаіле Гарбачове, а рамонтна-аднаўленчыя батальёны - у 2008 годзе, па рашэнні былога міністра абароны Анатоля Сердзюкова.

Як адзначыў галоўны рэдактар ​​часопіса «Арсенал Отчизны» Віктар Мурахоўскі, рашэнні расфармаваць рамонтна-аднаўленчыя батальёны і пантонна-маставыя злучэнні дыктаваліся «канкрэтнай палітычнай абстаноўкай».

У гутарцы з РІА Навіны эксперт выказаў надзею, што ў перспектыве могуць аднавіць таксама іншыя часткі і падраздзяленні, якія раней уваходзілі ў «вайсковыя камплекты». «Перш за ўсё, я маю на ўвазе дэсантна-штурмавыя батальёны і асобныя верталётныя палкі», - патлумачыў суразмоўца агенцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць