Меркаванні1515

Што беларускага ў Макса Каржа

Макс Корж сабраў поўны стадыён «Дынама». 

І вось ужо колькі дзён у сацыяльных сетках не сціхае дыскусія: дык Корж беларускі спявак? Ёсць у ім нешта беларускае? Ці ён цалкам дэнацыяналізаваны і спявае для падобнай публікі?

Пачнём з апошняга: наўрад ці Каржа слухае дэнацыяналізаваная публіка. Гэта было добра відаць па мінскім канцэрце. Я асабіста пабачыў сцягі Беларусі (абодва варыянты), Украіны (іх было, здаецца, больш за ўсё), Расіі, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Узбекістана, Славакіі, Балгарыі, Ізраіля. Людзі не проста так бяруць сцяг на канцэрт, яны ім ганарацца, ганарацца сваёй прыналежнасцю да пэўнай краіны ці нацыі.

Цяпер уласна пра беларускасць Каржа. Каб зняць усе пытанні, то на гэты момант Корж спявае толькі па-расійску. Ён пачынаў як беларускамоўны рэпер. У інтэрнэце захаваліся яго спевы па-беларуску «Краіна мараў» і «Тата Лунінец».

«Мы вернемся сюды, перабудуем усё,
Як мы жадаем: плошчу Леніна ў плошчу Каліноўскага,
Вуліцу Савецкую ў вуліцу Скарыны,
Сквер Гусоўскага, парк Ластоўскага».

Гэта таксама Корж. Аднак вядомасць у якасці беларускамоўнага выканаўцы Корж не займеў. Ён нечакана стрэльнуў у 2013 годзе, калі запісаў «Жить в кайф» і «Небо поможет нам». І тут цікава прасачыць эвалюцыю Каржа ў бок беларускасці.

Калі яшчэ ў кліпе «Жить в кайф» музыка разам з сябрам падарожнічаюць на машыне з расійскімі нумарамі, то далей Корж усё часцей пачынае падкрэсліваць, што ён менавіта беларус.

Як? То ў кліпе з’явіцца бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняй («Контрольный»), то сам Корж з сябрамі размаўляе па-беларуску («Слово пацана»), то падручнік беларускай мовы нібыта выпадкова трапіць у кадр («Малый повзрослел»), то спявак спрабуе вярнуць сябра з Сібіры ў Мінск («Горы по колено»), то хлопец з’явіцца ў байцы «Край дужых» («Шантаж»). Відавочна, што ўсё гэта не выпадковыя сімвалы і знакі.

Песню «Оптимист» увогуле можна лічыць знакавай для Мінска канца 2010-х з яе тусоўкамі на Зыбіцкай і Кастрычніцкай, з прачынаннем вулічнай культуры.

Ёсць яшчэ шыкоўнае відэа, як Корж, гуляючы па Мінску, выпадкова бачыць у акне ў Траецкім прадмесці выступ Лявона Вольскага. Маленькая, паўпадвальная зала, дзе Вольскі пад гітару зацягвае «Простыя словы, простыя рэчы». І Корж, стоячы па іншы бок, падпявае свайму колішняму куміру.

А яшчэ гэта выдатна прыклад мясцовага патрыятызму. На канцэрт на «Дынама» Корж прыйшоў у байцы футбольнага клуба «Лунінец», які ўжо 20 гадоў як не існуе. А яшчэ Корж некалі ў інсце выкладаў відосы, дзе гаворыць па-беларуску з лунінецкімі бабкамі.

Макс Корж жыве ў мінскай Грушаўцы. Ён нікуды не з’язджае. На «Дынама» ён сказаў, што хоча жыць толькі тут, бо «на Захадзе няма душы, а на Усходзе няма парадку». І яго словы былі прынятыя з вялікім натхненнем.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі3

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць