Грамадства33

У Лідзе памёр 71-гадовы мужчына. Яго сын, зборшчык подпісаў за Цапкалу, кажа, што бацьку закатавалі да смерці. Ці так гэта?

«Бацьку беларускага апазіцыянера да смерці закатавалі паралельна з вызваленнем Ціханоўскага!» — такую навіну сёння апублікавалі некалькі расійскіх тэлеграм-каналаў. Аднак да абставін гэтай смерці ёсць пытанні.

Пётр Лысак-старэйшы. Мяркуючы па анкеце ў «Аднакласніках» ён працаваў будаўніком, палітычных актыўнасцяў у яго не відаць.

Што вядома? Актывіст Пётр Лысак расказаў «Соце» — расійскаму праекту, які фінансуецца алігархам-эмігрантам Леанідам Неўзліным — пра смерць свайго 71-гадовага бацькі.

Пётр Лысак-старэйшы памёр 24 чэрвеня 2025 года. Перад гэтым ён трапіў у бальніцу з апаленай рукой і выбітым вокам. Дактарам ён паведаміў, што пайшоў гуляць у парк, заблукаў, вяртаўся на электрычцы, якая ходзіць за 10 кіламетраў ад яго дома. Па словах сына, у апошнія гады Лысак-старэйшы з цяжкасцю перасоўваўся праз праблемы з тазасцегнавым суставам.

«Пажылы мужчына быў знойдзены ў сябе ў кватэры, адкуль і шпіталізаваны», — піша «Сота».

Як дадае «Сота», сын лічыць, што траўмы — гэта сляды нейкіх катаванняў, а бацька нібыта не заяўляў у міліцыю пра напад на яго праз пагрозы ў адрас блізкіх яму людзей. 

Канал публікуе пасведчанне аб смерці мужчыны і яго фота, дзе бачныя моцна апаленая рука і выбітае вока. Што адбылося з пажылым мужчынам — невядома. Аднак ніякіх доказаў ні яго затрымання, ні таго, што траўмы — гэта сляды катаванняў сілавікамі, — таксама не прыводзіцца. Толькі словы сына і яго версія.

У пасведчанні аб смерці стаіць код R99. Ён ставіцца ў сітуацыі, калі на момант ускрыцця прычына смерці не зразумелая або выклікае сумневы. І доктару, каб вызначыць яе дакладна, патрэбныя дадатковыя даследаванні.

Навіну пра смерць Лысака-старэйшага апублікаваў таксама папулярны тэлеграм канал Ateo Breaking — пад загалоўкам «Бацьку беларускага апазіцыянера да смерці закатавалі ў турме». Зноў жа — няма ніякіх сведчанняў, што мужчына быў за кратамі (яго сын пра гэта таксама не згадваў).

Хто такі Пётр Лысак-малодшы? Сам ён расказваў, што ў 2020-м быў членам ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы, таксама ўдзельнічаў у працы штаба Святланы Ціханоўскай. Пазней ён стаў рашучым крытыкам Ціханоўскай.

Пётр Лысак-малодшы. Скрыншот: osintphoenix / YouTube

У жніўні 2021 года ён перабраўся ва Украіну. Нейкі час жыў там у блогера-канспіролага Віталя «Віруса» Кандраценкі і часам вёў эфіры на яго канале. У ліпені 2022 года, па словах Лысака, атрымаў бежанства ва Украіне.

Калі КДБ прызнаў блог «Віруса» экстрэмісцкім фармаваннем, то пазначыў у якасці датычных да яго самога Кандраценку, а таксама Лысака-малодшага.

Каментары3

  • Няма слоў
    03.07.2025
    Проста мову аднімае, чытаючы такое. Сын кажа, што закатавалі бацьку!!! Можа, вы ўдакладніце ў Чамаданавай, каб пацьвердзіла вам, што ён сам сябе так збіў??? Яна вам у сведкі і Карпянкова з Балабай пазаве! Вам мала Тарайкоўскага з Бандарэнкам? Вам мала Вітольда Ашурка? Вам мала выгляду Ціханоўскага, у канцы канцоў?
  • Спадар
    03.07.2025
    Ну тобок вы не адказваеце, ці праўда гэта? З вашага тэкста цалкам вынікае, што гэта можа быць праўда? Ці ў лес сілавікі не ходзяць?
  • Не забудзем, не прабачым
    03.07.2025
    Няма слоў, Мікіту Крыўцова знайшлі ў парку павешаным у жніўні 2020.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць