Свет1515

Суд ва Украіне ўпершыню прызнаў шлюб паміж двума мужчынамі

Распісаліся яны ў 2021 годзе ў ЗША, паведамляе «Судова-юрыдычная газета» Украіны.

Заран Кісь і Цімур Ляўчук. Фота: nv.ua

Кіеўскі суд прызнаў, што паміж мужчынамі ёсць факт пражывання адной сям'ёй — то-бок, наяўнасці шлюбных адносін. Гаворка ідзе пра першага сакратара амбасады Украіны ў Ізраілі Зарана Кіся і ўкраінскага грамадскага актывіста Цімура Ляўчука.

Адзін з мужчын з 2024 года знаходзіцца на дыпламатычнай службе за мяжой і спрабуе атрымаць дазвол на ўз'яднанне з партнёрам, які цяпер знаходзіцца ва Украіне. Раней ім у гэтым адмаўлялі — Украіна лічыла б кагосьці членам сям'і толькі ў тым выпадку, калі гэта саюз мужчыны і жанчыны.

Таму мужчыны вырашылі звярнуцца ў суд для прызнання факту наяўнасці шлюбных адносін паміж імі.

Яны паведамілі суду, што пражываюць адной сям'ёй, як грамадзянскія партнёры, з 2013 года. Пры гэтым у 2017 годзе яны правялі грамадзянскую цырымонію шлюбу, а ўжо ў 2021 годзе заключылі шлюб у ЗША, пра што ёсць адпаведнае пасведчанне аб шлюбе амерыканскага ўзору.

Працэдура доказу факту сумеснага пражывання адной сям'ёй аказалася досыць няпростай — у судзе былі дапытаныя сведкі, якія распавялі, што мужчыны ўжо даўно пражываюць разам, вядуць сумесны побыт, разам купляюць рэчы, ежу, набылі аўтамабіль і наогул з'яўляюцца паўнавартаснай сям'ёй.

Таксама ў судзе даследаваліся сямейныя фота мужчын, фота з цырымоніі іх шлюбу, квіткі на авіярэйсы і падобнае.

Каментары15

  • Filipp
    03.07.2025
    Гэта перамога, цяпер Украіна сапраўдная эўрапейская краіна! )
  • 123
    03.07.2025
    Канец свету, відаць, не за гарамі...
  • Мужчына
    03.07.2025
    А навошта штамп у пашпарце? Жыві так! Забароны ж няма, і добра.
    P.S. У сэнсе: добра, што няма крымінальнай забароны :))) А наогул ... нічога добрага у такой сітуацыі. Прабачце.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць