Грамадства77

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева

Адзін з самых таленавітых піяршчыкаў краіны, які адначасова рабіў шмат для культуры, выйшаў на свабоду 11 чэрвеня 2025 года. Ён цалкам адбыў прызначаны чатырохгадовы тэрмін.

Мікалаю Брэдзелеву цяпер 38 гадоў

Кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалай Брэдзелеў быў затрыманы 10 снежня 2021 года. Сілавікі збілі яго — суседзі па Акрэсціна казалі пра фіялетавыя ногі піяршчыка — і прымусілі прызнацца, што ён нібыта перадаваў «экстрэмістам» звесткі пра абанентаў мабільнага аператара. Кампанія А1 пасля гэта тлумачыла, што Брэдзелеў не меў доступу да інфармацыі пра кліентаў.

Абвінавачванне ў перадачы звестак дайшло да суда як «злоўжыванне ўладай» — але Брэдзелеў быў апраўданы па ім.

А вось за данаты блогеру Антон Матольку прэс-сакратара А1 асудзілі на чатыры гады калоніі. Прычым праект Матолькі стаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ужо пасля арышту Брэдзелева.

Скрыншот: відэа БТ

Мікалай адбываў пакаранне ў калоніі №22 Ваўчыныя норы пад Івацэвічамі.

Як паведаміла «Вясна», 11 чэрвеня 2025 года Брэдзелеў выйшаў на свабоду, цалкам адбыўшы прызначанае пакаранне.

Каментары7

  • Экс жыхар
    03.07.2025
    Бедны хлопец. Зняважылі, зрабілі аўцінг, 4 гады жыцця аднялі, здароўе. З'язджай з гэтай цемры!
  • Берасць
    03.07.2025
    Адзін з герояў. Не прагнуў геройства, але стаў ім. Усё яшчэ наперадзе ў цябе, добры чалавеча!
  • Бетон444
    03.07.2025
    Дзякуючы таму, што яны зрабілі з Мікалаем, мы даведаліся, хто такія сапраўдныя п...сы. Яны сядзяць у Губазіку і ў судах. І ў лукашысцкіх "лайнамедыях". І вось іхным дупам не пазайздросціш. А Коля - так, герой, перад якім усе дзверы будуць адчыненыя ў Новай Беларусі.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць