Нарвегію чакае наймацнейшы за 40 гадоў бум па здабычы нафты ў 2020 годзе ў сувязі з пачаткам распрацоўкі гіганцкага радовішча Johan Sverdrup ў Паўночным моры, паведамляе lenta.ru са спасылкай на Bloomberg.

Johan Sverdrup адкрылі ў 2010 годзе. Яно ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых марскіх радовішчаў, калі-небудзь выяўленых у Паўночным моры. Яго запасы ацэньваюцца ў 2,7 мільярда барэляў.

Здабытую на радовішчы сыравіну пачнуць грузіць на танкеры ўжо ў кастрычніку. Дзякуючы Johan Sverdrup здабыча нафты ў Нарвегіі ўзляціць да самага высокага ад 1980-х гадоў узроўню, піша агенцтва.

Распрацоўка наступнага па велічыні пасля Johan Sverdrup радовішча нафты ў Паўночным моры - Martin Linge - запланаваная на 2020 год.

Між тым аналітыкі сцвярджаюць, што бум у здабычы нафты ў Нарвегіі не працягнецца доўга, паколькі запасы сыравіны на старых радовішчах, якія распрацоўваюцца яшчэ з 1970-х, вычэрпваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0