Скрыншот з праграмы «У людзях»

Скрыншот з праграмы «У людзях»

У кабінеце старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча стаяць чатыры правадныя тэлефоны! Апараты родам відавочна з ХХ стагоддзя. Яны патрапілі ў кадр падчас прысвечанай Мясніковічу праграмы «У людзях» на тэлеканале СТВ.

— Навошта столькі тэлефонных апаратаў? — цікавіцца ў чыноўніка журналіст Вадзім Шчаглоў.

— Напэўна, трэба так, — адказвае Мясніковіч.

— Вы карыстаецеся усімі чатырма?

— Вядома. Гэта прэзідэнцкі тэлефон, гэта прэм'ера тэлефон, гэта тэлефон урадавай сувязі, і звычайны невялікі такі камутатар для сакратарыята. Ну і два мабільныя з сабой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?