Грамадства

Назіральніка абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» за патрабаванне пераліку галасоў

Пётра Маркелаў вызвалены зь міліцэйскага ўчастку.

Пятра Маркелава адпусьцілі зь міліцыі каля 23:20, склаўшы на яго пратакол па 17.1 артыкуле Адміністрацыйнага кодэксу — за «дробнае хуліганства», піша Радыё Свабода.

Назіральніка папярэдзілі, што ён мусіць зьявіцца ў суд, калі атрымае позву.

Выкліканы на выбарчы ўчастак нарад міліцыі з Маскоўскага РУУС у 21:20 затрымаў назіральніка Пятра Маркелава, які назіраў за галасаваньнем і падлікам галасоў на 286 участку 99-й акругі. Прычынай інцыдэнту стала патрабаваньне Стаса Шашка пералічыць пададзеныя за яго галасы.

Пётра Маркелаў гэтак пракамэнтаваў сваё затрыманьне:

«Канечне, я абураны, — заявіў Маркелаў. — Мяркую, такая фальсыфікацыя, як у нас на ўчастку, ідзе паўсюль. Праблема, аднак, у тым, што мала людзей, гатовых гэта выкрываць і з гэтым нешта рабіць. Уявіце, што некаторыя назіральнікі з праўладных арганізацый падтрымлівалі камісію, нават дапамагалі міліцыянтам мяне затрымліваць — гэта таксама абурае».

Пры затрыманьні Маркелава паклалі на падлогу і надзелі на яго кайданкі. Назіральнік бачыў у міліцыі запіс, што ён быў затрыманы з ужываньнем гвалту. На грубае абыходжаньне падчас дастаўленьня яго ў Маскоўскую раённую ўправу міліцыі актывіст ня скардзіцца.

Каментары

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →