Усяго патроху99

Ці мерзнуць у мышэй хвасты?

Дзікія мышы, такія як мышы лясныя і палявыя, зімой вымушаныя шукаць ежу нават у маразы. Але іх тонкія хвасты, якія амаль не пакрытыя поўсцю, пры гэтым не абмярзаюць. Як такое магчыма? Тлумачыць тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Палявая мыш. Фота: Віталь Некрашэвіч

Польскія навукоўцы даследавалі гэты феномен у натуральных умовах. Яны ўсталявалі эксперыментальныя боксы з камерамі і тэрмометрамі, а каб прывабіць у гэтыя пасткі-лабараторыі мышэй, выкарыстоўвалі… арэхава-шакаладны крэм.

Выявілася, што тэмпература хвастоў мышэй у марозныя дні можа апускацца да -5°C, не выклікаючы пашкоджання тканак. Калі тэмпература робіцца крытычнай, мышы інстынктыўна абкручваюць хвасты вакол цела, каб абагрэць іх.

Такі механізм адаптацыі дазваляе грызунам эканоміць энергію. Пры ўмераным холадзе яны не марнуюць рэсурсы на награванне хваста, паколькі страты цяпла на гэтым участку мінімальныя.

Гэтыя назіранні — першы зафіксаваны выпадак, калі ў сысуноў, якія не гібернуюць, тэмпература перыферыйных частак цела апускаецца ніжэй за нуль. Гэта яшчэ адзін доказ геніяльнасці прыродных механізмаў выжывання.

Каментары9

  • Натураліст
    14.01.2025
    Жвір , Дык вядома ж, якую ролю яны іграюць -- мышы і пацукі імі чапляюцца, калі лазяць некуды. А гэта ў іх жыцці адыгрывае вельмі важную ролю.
  • Жвір
    14.01.2025
    Натураліст, ну, не, наўрад-ці, гэта ж не малпы... Палявая мыш, напрыклад, мае такія ўмовы абітаньня, што там увогуле няма за што чапляцца хвастом. Хутчэй за ўсё гэта ў іх універсальны дэтэктар усяго. А яшчэ хвост дапамагае мышы манэўраваць на хуткасьці, пры ўцёках ад драпежнікаў.
  • Ганьба
    14.01.2025
    Усё ж не зразумеў, чаму пры мінусавой тэмпературы тканкі не атрымлмваюць пашкоджанняў. У жабак, напрыклад, дзейнічае механізм, пры якім крышталікі лёду не паспяваюць нанесці шкоду тканкам. Гэта дазваляе ім перажыць замарожванне. А які механізм у мышаў?

Цяпер чытаюць

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С9

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прыляцеў у Кітай4

Пажар у цэнтры Мінска патушылі

Пуцін: У Лукашэнкі няма панікі праз вокрыкі Зяленскага8

Пад Гроднам 84‑гадовы мужчына пайшоў у лес, і ўжо тыдзень яго не могуць знайсці

Ужо амаль пяць гадзін пажарнікі не могуць згасіць пажар на гістарычным будынку ў цэнтры Мінска

Пуцін памераў кіламетрамі, колькі расійскай арміі яшчэ засталося да перамогі8

Найспякотней 28 чэрвеня было ў Маларыце — 37,6°1

Санду: Падчас перамоў Расіі і Украіны павінна быць пастаўлена пытанне аб вывадзе расійскіх войскаў з Прыднястроўя3

У Бранскай вобласці цішком адмянілі традыцыйны фестываль «Славянскае адзінства»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С9

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць