Свет88

«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч апраўдаўся за словы, што беларускі народ культурна самы блізкі літоўцам.

Уладзіслаў Кандратовіч. Скрыншот відэа

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч пасля крытыкі з боку прэм'ер-міністра растлумачыў свае словы пра блізкасць беларускай нацыі да літоўцаў.

Ён падкрэсліў, што меў на ўвазе не краіну Беларусь, а беларускі народ, піша LRT са спасылкай на 15min.lt..

«Я меў на ўвазе народ, паколькі мяне пыталіся менавіта пра беларусаў, і дакладна не пра краіну — краіна знаходзіцца пад кантролем дыктатара Лукашэнкі, і ніякіх апраўданняў гэтаму быць не можа», — заявіў Кандратовіч.

Міністр сцвярджае, што ён гаварыў пра гістарычны кантэкст і агульную гісторыю Літвы і Беларусі.

«Насамрэч агульная гісторыя, гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай паказала, што мы можам быць разам з беларускім народам. Мы разам перажылі ўціск рускага цара калісьці і чырвонай імперыі. Сёння, на мерапрыемствах у гонар 13 студзеня, я пачуў добры каментар, фразу пра тое, што гісторыя трох паўстанняў надала сілы і духу ў 1990—1991 гадах, калі мы ішлі абараняць сваю незалежнасць.

Кажучы пра паўстанні, у гэтых дзеяннях удзельнічалі і людзі, якія жывуць у Беларусі. Шкада, што ім не ўдалося запаліць полымя свабоды так, як гэта ўдалося Літве, але я веру, што ў іх гэта атрымаецца», — адзначыў Кандратовіч.

Пры гэтым міністр унутраных спраў прызнаў, што такую ідэю дружбы народаў могуць выкарыстоўваць беларускія праўладныя каналы. 

«Але так, нельга забываць, што там зараз кіруе Аляксандр Лукашэнка, які ўзурпіраваў усю ўладу ў краіне, і наша бяспека не дазваляе нам дзейнічаць іначай, чым мы робім зараз: мы павінны ўлічваць усе пагрозы, якія зыходзяць адтуль», — падкрэсліў Кандратовіч.

У інтэрв'ю «Настоящему времени» міністр унутраных спраў Літвы заявіў, што культурна самая блізкая краіна для Літвы — гэта Беларусь. Яго выказванне пракаментаваў прэм'ер-міністр Гінтаўтас Палуцкас: ён адзначыў, што словы пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна.

Каментары8

  • Барадзед
    14.01.2025
    Кондратовичу можно выдохнуть)))
  • бабруйчанін
    14.01.2025
    )) Уладзіслаў Кандратовіч тлумачыць Пацукаўсасу відавочнае ))Дзіўные твае справы.... Вітаўт Вялікі
  • Kn
    14.01.2025
    Добры маркер цяперашняга становішча ў Літве - відавочныя і разумныя словы тут трэба зноў і зноў абараняць ад некаторых літоўцаў, якія ўсе намагаюцца паставіць сабе вышэй за беларусаў, выкарыстоўваючы для гэтага рэжым.
    Кандратовіч жа лічыць нас роўнымі і блізкімі народамі, з агульнай спадчынай.
    Здаецца, што можа быць відавочней? Паглядзіце адкуль паходзяць лідары паўстання Каліноўскага. Не, некаторыя літоўцы ўсе роўна адмаўляюць усе, проста не жадаюць слухаць штосьці пра Беларусь. Бо рушыцца іх успрыманне гісторыі.
    Вангую, пасля Лукі, з узростам нацыянальнай годнасці беларусаў з некаторымі літоўцамі будзе яшчэ цяжэй. Але, дзякуй богу, тут есць вось такія разумныя людзі, як Кандратовіч. Які ніяк і нічога не падзяляе і не забірае.

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць