Грамадства4040

«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме

На 31-м годзе праўлення Аляксандр Лукашэнка апублікаваў чарговую перадвыбарчую праграму. Ён гаворыць, што ў 1994 годзе краіне было прасцей, чым цяпер, абяцае накіраваць свае намаганні на аднаўленне дыялогу з Захадам, а таксама на навядзенне мастоў унутры грамадства. Беларусь жа, азірнуўшыся на выбары 2020 года, называе «краінай, у якой хочацца жыць», «краінай для народа».

Моцна адфаташоплены партрэт Аляксандра Лукашэнкі, якім суправадзілі перадвыбарчую праграму

Лукашэнка, падводзячы вынікі мінулых гадоў, кажа, што «мы выйшлі больш моцнымі з такіх выпрабаванняў, як пандэмія, беспрэцэдэнтныя санкцыі, спробы расхістаць нас знутры».

Але цяпер — новыя выклікі: «Калі ў 1994-м была задача адвесці народ ад сацыяльна-эканамічнага краху, дык цяпер трэба ўтрымаць свет ад фатальнай бездані вайны». Лукашэнка дадае, што нельга дапусціць, каб беларусы паміралі маладымі за чужыя інтарэсы. А галоўную задачу бачыць у тым, каб захаваць Беларусь «устойлівай і незалежнай».

Каб зберагчы краіну, паводле Лукашэнкі, патрэбная моцная ўлада. «Роля Прэзідэнта прымаць стратэгічна вывераныя рашэнні», — піша ён.

Для бяспекі і незалежнасці краіны неабходная моцная эканоміка. Для гэтага «патрэбны новыя тэхналогіі, канкурэнтаздольныя вытворчасці, высокая якасць, нулявая бюракратыя і канчатковае выкараненне карупцыі», — зноў звяртаецца кандыдат да свайго тэзісу пра карупцыю, які некалі і зрабіў яго знакамітым.

Таксама Лукашэнка абяцае рэгіёнам — раўнамернае развіццё; Узброеным сілам — вытворчасць перадавога ўзбраення; сельскай гаспадарцы — высокатэхналагічнасць і прэстыжнасць; усім — дэбюракратызацыю, кожнаму — «усе неабходныя ўмовы для таго, каб разняволіць ініцыятыву, дапамагчы выбудаваць свой жыццёвы шлях і самарэалізавацца».

Узамен Лукашэнка патрабуе згуртаванасці грамадства і маналітнасці нацыі.

«Беларускае грамадства павінна быць адзіным. З кім не атрымліваецца гаварыць на адной мове, будзем наладжваць масты для ўзаемаразумення. Дыялог, а не раскол; пошук шляхоў да выбудоўвання адносін. На сумленных прынцыпах перагорнем старонку рознагалоссяў», — абяцае ён.

Лукашэнка ў сваёй праграме расказвае выбарцу, што ў краіну ўжо вярнулася грамадска-палітычная актыўнасць. «Сфарміраваныя новыя каналы грамадска-палітычнай актыўнасці, перш за ўсё Усебеларускі народны сход, забяспечваюць удзел кожнага ў прыняцці дзяржаўных рашэнняў, выказванні меркавання», — кажа кандыдат.

Лукашэнка абяцае «прагматычную знешнюю палітыку з акцэнтам на гандлёва-эканамічныя адносіны».

Акрамя працягнення курсу на паглыбленне стратэгічнага партнёрства з Расійскай Федэрацыяй і Кітайскай Народнай Рэспублікай, ён абяцае накіраваць «свае намаганні на аднаўленне дыялогу з Захадам і нармалізацыю адносін з суседзямі, перарваных не па нашай віне і не па нашай ініцыятыве».

«Беларусь дзяржава для народа, краіна, у якой хочацца жыць», — сцвярджае Лукашэнка.

«У аснове ўлады заўсёды была воля народа, яго патрэбы і глыбінная падтрымка», — заяўляе ён.

«Прывабныя ўмовы жыцця грамадзян павінны стаць візітнай карткай Беларусі», — дадае ён.

І абвяшчае свае абяцанні ў сацыяльнай сферы:

  • захаваем нязменнымі прынцыпы сацыяльнай палітыкі ў адукацыі і медыцыне, падтрымку мацярынства, дзяцінства, пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі;
  • у найбліжэйшыя пяць гадоў удасканалім транспартную структуру, якую маем, — выбудуем прамыя дарожныя звязкі «абласны цэнтр — раённы цэнтр — аграгарадок», адновім буйныя масты, палепшым стан асноўных аўтамабільных артэрый краіны. Да канца будучай пяцігодкі палова ўсяго дарожнага фонду будзе абноўлена і рэканструявана;
  • зробім жыллё даступным — запусцім маштабную праграму будаўніцтва арэнднага жылля з перспектывай яго выкупу на прывабных умовах, захаваем дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля для шматдзетных сем'яў, дзяцей-сірот і іншых уразлівых катэгорый грамадзян, якім няма каму дапамагчы;
  • на ўсёй тэрыторыі краіны павысім якасць мабільнай сувязі і хуткасць інтэрнэту, найперш за кошт актыўнага ўкаранення тэхналогіі 5G.

Каментары40

  • Язэп
    14.01.2025
    Перагортваць будзеш свае дзённікі ў турме на пажыццёвым. Колькі заўгодна. Сумесна з Шэйманам, Паўлічэнкай, Сіваковым, Караевым, Кубраковым, Карпянковым, Вакульчыкам, Церцелем, Шведам, Гарой, Бедункевічам, Дзянісенкай і непасрэднымі забойцамі вольных беларусаў.
  • даведка
    14.01.2025
    Не надо! Не верю! Хватит! Надоел! Хочется успеть умереть при другом президенте...
  • Жнівень
    14.01.2025
    Распявядае адно ,а робіць іншае.
    "Великий Монолит где ты?" - STALKER

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →