Здарэнні5353

Арганізатара вайсковых гульняў з Расіі падазраюць у тым, што ён плаціў за інтым 9-гадовай дзяўчынцы з Гродна

У Расіі набірае абароты скандал вакол арганізатара моладзевых ваенных гульняў Ігара Талсташэіна. На 47-гадовага мужчыну завялі крымінальную справу «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».

Ігар Талсташэін — кіраўнік Аргкамітэта ваенна-тактычных гульняў «Зара», якія праводзяцца пры падтрымцы Міністэрства абароны Расіі.

Гісторыя закруцілася, калі ў Маскве сышла з дому 12-гадовая дзяўчынка. Яе шукалі тры дні.

Аказалася, што напярэдадні яна пазнаёмілася ў інтэрнэце з дарослым мужчынам і адправіла яму здымкі сваіх палавых органаў. Пры асабістай сустрэчы ён пераканаў дзяўчынку ўцячы з дома. А пасля арандаваў кватэру і там заняўся з ёй сэксам. Прычым дзяўчынка брала за гэта грошы.

Калі мужчыну вылічылі і затрымалі, у яго мабільніку знайшлі перапіску з сотнямі дзяўчынак, маладзейшымі за 14 гадоў.

Як паведамілі «Камсамольскай праўдзе» крыніцы, блізкія да следства, у Талсташэіна была палавая сувязь з 9-гадовай жыхаркай Беларусі. Ён пазнаёміўся з ёй у сацсетках, а пасля прыехаў да яе ў госці ў Гродна. Мяркуючы па перапісцы і паказаннях падазраванага, дзіця таксама брала грошы за інтым.

Дзяўчынка з добрай сям'і. Па інфармацыі расійскіх сілавікоў, цяпер справай займаецца беларуская міліцыя.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі2

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі2

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць