Віцэ-прэм'ер Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Дзмітрый Кулеба лічыць, што Украіна яшчэ не гатовая для вяртання да прамых паставак газу з РФ.

«Мая мэта як віцэ-прэм'ер-міністра па еўраінтэграцыі ў тым, каб газавы рынак Украіны функцыянаваў выключна на аснове нормаў Еўрапейскага Саюза і каб наша энергетыка была інтэграваная ў еўрапейскую энергетыку. Нідзе ў правілах Еўрасаюза не напісана, што ты не павінен купляць газ у пэўнай краіны», - паведаміў Кулеба у інтэрв'ю interfax.com.ua.

На яго думку, пытанне ў тым, каб РФ больш ніколі не выкарыстоўвала газ як інструмент шантажу або для подкупу нацыянальных элітаў, як гэта было ўсе папярэднія гады незалежнасці Украіны да 2014 года.

«Мы не можам забараніць кампаніям купляць газ у «Газпрома» ў адпаведнасці з іх дамоўленасцямі, але «Газпром» будзе гуляць ва Украіне выключна па еўрапейскіх правілах. Ён не будзе мець манаполіі, не будзе мець магчымасці навязваць свае ўмовы, падкупаць чыноўнікаў, ён будзе адным з гульцоў», — дадаў віцэ-прэм'ер.

«Магчыма, тэарэтычна, «Нафтагаз» будзе купляць наўпрост у «Газпрома» на пэўным этапе, але выключна ў рамках рынкавых механізмаў, без карупцыі, шантажу і без «газавай іголкі», - падкрэсліў Кулеба.

У сераду, 1 студзеня, Украіна працягнула транзіт расійскага газу ў Еўропу. Гэта стала магчыма дзякуючы новаму пагадненню паміж «Газпромам» і «Нафтагазам Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0