Вайна1010

«Мужыкі, калі скажуць браць удзел, я вешаю кіцель і іду да дзяцей». Як праходзілі першыя дні вайны на аэрадроме Мачулішчы

Начальнік сказаў: «Калі раптам нам скажуць, што мы прымаем удзел, я вешаю кіцель і іду дахаты да дзяцей».

беларускі добраахвотнік Хіп Belarusian volunteer Hip белорусский доброволец Хип
Добраахвотнік з пазыўным Хіп. Скрын відэа BelWarriors / YouTube

На ютуб-канале палка Каліноўскага з'явілася інтэрв'ю з добраахвотнікам з пазыўным Хіп. Сярод іншага, мужчына згадвае пра сітуацыю на аэрадроме Мачулішчы, дзе яму давялося праходзіць службу падчас пачатку вайны.

«Пачатак поўнамаштабнага ўварвання быў дастаткова сумбурным. Мы вельмі доўга не разумелі, што адбываецца. Я знаходзіўся ў часці ў Мачулішчах. Проста нейкі хаос тварыўся ў начальстве. Пастаянна некага некуды выклікалі, нехта некуды бегаў. Куча бартоў вылятала. Мы толькі да дзевяці ранку ўсвядомілі, што адбываецца, што пачалася вайна. І непасрэдна наш аэрадром удзельнічае ў гэтай вайне».

Па словах афіцэра, ён адразу пазваніў жонцы і сказаў: «Збірай рэчы, з'язджай. Тут знаходзіцца небяспечна». «Дзесьці ў галаве я разумеў, што Украіна не будзе біць па гэтым аэрадроме. Вельмі гэта было небяспечна. І ў нейкай меры я разумеў, што ва Украіны няма такіх сродкаў. Але страх усё роўна захоўваўся», — дадае мужчына.

Як згадвае Хіп, бліжэй да абеду іх сабраў начальнік падраздзялення і сказаў:

«Мужыкі, глядзіце, сітуацыя цяпер сумная. Давайце будзем шчырымі. Калі раптам нам скажуць, што мы бяром непасрэдны ўдзел, я вешаю кіцель і іду дахаты да дзяцей». І шмат у каго ён знайшоў разуменне.

Добраахвотнік заўважае, што з яго шасці непасрэдных саслужыўцаў толькі адзін выявіў жаданне ў выпадку неабходнасці застацца на службе. Астатнія былі гатовы пайсці пад трыбунал, але браць удзелу не хацелі.

Як тлумачыць Хіп, аэрадром Мачулішчы выкарыстоўваўся на працягу ўсіх ваенных вучэнняў «Саюзная рашучасць — 2022» з 10 па 20 лютага:

«Гэты аэрадром выкарыстоўвалі для ўзлётаў, адпрацоўкі нейкіх заняткаў. Гэта таксама быў асноўны аэрадром, праз які асабовы склад Расіі прылятаў у Беларусь. Усе вылеты ў Казахстан праходзілі праз яго таксама.

23 лютага перад так званым святам усе салдаты грузіліся і былі гатовы вылятаць. Вучэнні скончыліся. Усё. Ніхто нічога не чакаў. Аэрадром быў практычна пусты. А калі нам пазванілі, паднялі баявую трывогу, мы прыехалі і ўбачылі, што ўсё, што ўляцела, вярнулася і рыхтуецца да баявых вылетаў».

Узаемаадносіны з расійскімі ваеннаслужачымі

Што тычыцца ўзаемаадносін паміж расійскімі і беларускім ваеннаслужачымі ў часці, Хіп характарызуе іх як нацягнутыя і дадае, што было забаронена з імі камунікаваць:

«У нас не было такога, каб можна было спакойна пайсці пагаварыць з хлопцамі, нешта абмеркаваць.

Але пры гэтым іх начальства заўсёды звярталася да нас па дапамогу. Таму што ў нас была тэхнічная база, добра падрыхтаваныя ў тэхнічным плане работнікі, людзі, якіх я не магу назваць ваеннымі. Яны добрыя інжынеры, людзі, якія займаюць свае пасады не проста так.

Таму вельмі часта расійскія ваенныя звярталіся за дапамогай у рамонце судоў і гэтак далей. І ўжо з гэтага боку нам начальства давала выбар: хочаце — дапамагайце, не хочаце — не дапамагайце. І тады вельмі шмат хто з беларусаў адмаўляўся працаваць. Я ў тым ліку адмовіўся. Таму што для мяне гэта было раўназначна ўдзелу ў вайне.

І атрымалася так, што сваёй работы ў нас практычна не было. Таму што наша авіяцыя ў гэты момант не эксплуатавалася ў тым маштабе, як да гэтага. Таму мы проста прастойвалі, сядзелі, чакалі».

Настрой расійскіх ваенных

Мужчына апісвае стан расійскіх пілотаў і тэхнічнага персаналу, якія знаходзіліся на аэрадроме Мачулішчы, адной маленькай гісторыяй:

«Праз суткі пасля пачатку поўнамаштабкі ва ўсіх крамах у акрузе скончылася гарэлка. <…> Прыляталі верталёты, калі літаральна вывальваўся пілот, у кабіне каталіся бутэлькі гарэлкі. Яны без шклянкі не ўзляталі».

Мужчына згадвае, што сярод расійскіх ваенных былі тыя, што крычаў: «Мы ляцім ва Украіну, будзем рэзаць укропаў, будзем душыць хахлоў». І былі людзі, якія выляталі на баявыя са словамі:

«Ну калі больш заплацяць, то можна і па Крамлі ***ць» Былі людзі, якія «проста выконвалі сваю работу», для якіх «не было праціўніка, толькі кропкі на маніторы».

Але пры гэтым, сцвярджае добраахвотнік, сярод расійскіх ваенных ён не сустрэў ніводнага, хто б сказаў: «Усё. Не хачу і не буду рабіць».

Каментары10

  • Ім795
    22.05.2024
    Станислав, у нас ужо ёсь законна абраны прэзыдэнт -Сьвятлана Ціханоўская.
  • Piska
    22.05.2024
    Ім795, Кем абраная и на каких выборах?  
  • Даліся вы нам невераятныя
    22.05.2024
    Ім795, ваша ціханоўская такі ж законны як і ваш азараў

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →