Катэджы ў Драздах належаць не толькі беларускім чыноўнікам, але і бізнэсменам. Адзін з іх выставіў на продаж свой дом на рагу Залатой вуліцы і Залатога завулка. Стартавы кошт — $1,5 мільёна.

Такая прапанова з'явілася на партале Realt.by.
Плошча катэджа — каля 550 квадратных метраў.
«Прасторная гасцёўня з кухняй 88 кв.м. і камінам цалкам укамплектаваная ўсёй неабходнай тэхнікай і начыннем, а кожная з чатырох спальняў мае свой гардэробны пакой, санвузел і абсталявана кандыцыянерам», — гаворыцца ў апісанні.
Ёсць у доме свой басейн з вадзяной пушкай і саўна. Уся сантэхніка ў доме італьянская. А пакой адпачынку на 2-м паверсе пераходзіць у закрытую веранду з зонай барбекю.
Прадавец лічыць, што дом абстаўлены па аўтарскім дызайне.
Суседзі — былы віцэ-прэм'ер Іван Бамбіза, былы міністр прыродных рэсурсаў Уладзімір Цалко, былы кіраўнік Міншчыны Барыс Батура.
Каментары