Нерухомасць55

У цэнтры Мінска прадаюць незвычайную аднушку з відам на Свіслач. Яшчэ нядаўна за яе прасілі амаль $200 тысяч

У гэтай кватэры адразу тры балконы. 

Фота: realt.by

У Мінску прадаюць аднушку на Камуністычнай, 8 з відам на Свіслач. Галоўная разынка гэтай кватэры — не сам від з вокнаў, а тры балконы плошчай па 1,9 м² кожны. Яны размешчаныя акурат у той частцы дома, дзе стаяць чатыры дэкаратыўныя калоны.

Фота: realt.by

Сама кватэра мае агульную плошчу 51 м², з якіх 35 м² займае гасцёўня-прыхожая са спальным ложкам і прамавугольнай калонай пасярод пакоя. Вышыня столяў — 3 метры.

Фота: realt.by

Адметна, што санвузел у гэтай кватэры па плошчы большы за кухню: 8,1 м² супраць 7,3 м².

У ванным пакоі зробленая прасторная душавая, усталяваныя стылёвыя ўмывальнік і ўнітаз, а вось з асвятляльнымі прыборамі ва ўсёй кватэры бяда: са столяў паўсюль тырчаць правады.

Фота: realt.by

Кватэра выстаўленая на продаж з канца лютага. Спачатку за яе прасілі 190 тысяч даляраў, але нядаўна цану знізілі — прычым адразу на 50 тысяч. Калі пашукаць, то за такую зніжку можна набыць аднапакаёвую хрушчоўку.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Цяпер эксклюзіўную кватэру ў цэнтры можна набыць за 140 тысяч даляраў — гэта каля 2650 даляраў за квадратны метр. Агулам жа, паводле рэальных здзелак, сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвых кватэрах Мінска складае 1780 даляраў.

Каментары5

  • Амаль мінчук
    09.03.2025
    За 100 тысяч я б набыў гэтую хатку! Шкада толькі, што не маю гэтых 100 т )) А 140, нават калі б меў - не! За 140 лепш купіць 70-80 "квадратаў".
  • Две 4-х комнатыне в Исапнии по цене 80 квадратов в колхозе
    09.03.2025
    Амаль мінчук, Набывай-набывай, лимита. А то мы в Эвропу собрались, в связи с ситуацией в очке.
  • Df
    09.03.2025
    Cynk ,лучше учи польский язык, если уже решил на нем ляпнуть. Putin jest zadowolony, gdy was czyta.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць