Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Анамальна цёплая зіма ў паўночным паўшар'і, зафіксаваная ў тым ліку і ў Беларусі, стала следствам нетыповай сітуацыі на Паўночным полюсе. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на спецыялістаў з Weather Underground і Weather Tiger LLC.

Як патлумачылі навукоўцы, гэтай зімой у раёне Паўночнага полюса вобласць нізкага ціску была незвычайна ўстойлівай. З-за гэтага халодныя вятры цыркулявалі ў палярным рэгіёне планеты, тады як звычайна яны накіраваны на поўдзень.

Наступствам гэтага стала анамальна высокая для зімовага сезона тэмпература амаль ва ўсім паўшар'і. У прыватнасці, паветра на тэрыторыі ЗША было на тры градусы цяплейшым, чым у сярэднім у ХХ стагоддзі. У Беларусі, ва ўсходняй Канадзе і часцы Скандынавіі тэмпература была вышэйшай за сярэднія значэнні прыкладна на пяць-восем градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0