У пятніцу міліцыя склала 270 пратаколаў на пікетах і акцыях салідарнасці, а не 120, як меркавалася раней
У Беларусі 19 чэрвеня прайшлі апошнія пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама акцыі салідарнасці. Не абышлося без затрыманняў. Tut.by даведаўся ў МУС, колькі чалавек затрымалі ў пятніцу, а таксама ў мінулую ноч.
— У дачыненні да грамадзян складзеныя каля 270 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у асноўным за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, — распавялі ў МУС.
Каментары