Выбары-20205858

Улады анулявалі больш за 100 тысяч подпісаў за Бабарыку

Фрунзенскі раён Мінска — самы вялікі ў краіне. На яго тэрыторыі пражывае 236 тысяч выбарцаў (не жыхароў). 29 чэрвеня тэрытарыяльная камісія Фрунзенскага раёна забракавала подпісы, якія тут былі сабраныя ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

«Усё праходзіла вельмі проста і хутка, на працягу 20 хвілін, — расказвае назіральнік ад Партыі БНФ Юрый Чавусаў. — Старшыня камісіі агучваў лічбы сапраўднасці ці несапраўднасці подпісаў. Па экспертызу звярталіся ў дзяржаўны Камітэт судовых экспертыз. А члены тэрытарыяльнай камісіі галасавалі па прапанаваных варыянтах. І ў выпадку Цапкалы, і ў выпадку Бабарыкі несапраўднымі былі прызнаныя 16% подпісаў, што дало падставу прызнаць несапраўднымі ўсе».

Віктар Бабарыка ў Фрунзенскім раёне здаў 47 190 подпісаў, Валерый Цапкала — 17 853. «Выходзіць, што 20% выбарцаў Фрунзенскага раёна застануцца без свайго кандыдата», — кажа Чавусаў.

Подпісы ў падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, Ганны Канапацкай, Андрэя Дзмітрыева і Святланы Ціханоўскай прызнаныя сапраўднымі.

Дапоўнена: У Маскоўскай выбарчай камісіі 30341 подпіс за Бабарыку прызнаны несапраўдным. За Лукашэнку пададзены 40 102, з іх несапраўдныя 70. У Дзмітрыева прызнаныя сапраўднымі 6864 подпісы, Канапацкай — 3346, Ціханоўскай — 3384, Цапкалы — 7778, Чэрачня — 22615.

Раней у гэты самы дзень несапраўднымі подпісы ў падтрымку Бабарыкі і Цапкалы былі прызнаныя ў раёнах Гомеля і Віцебска, Жлобіне, Светлагорску і іншых гарадах.

Апытанка

Чытайце таксама: У рэгіёнах масава бракуюць подпісы Бабарыкі і Цапкалы

Каментары58

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць