Грамадства77

«Для нас гэта было нечаканасцю»: прэс-сакратар Каталіцкай царквы пра сітуацыю з Чырвоным касцёлам

Фота Надзеі Бужан

Прадстаўнік Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юры Санько паведаміў «Радыё Свабодзе», што рахункі, выстаўленыя парафіі Чырвонага касьцёла, сталі нечаканасьцю. Зь іншымі касьцёламі такога дагэтуль не было.

12 ліпеня падчас службы ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску вернікам паведамілі, што ўлады налічылі падатак на зямлю і амартызацыю будынку ў памеры 13 тысяч рублёў штомесяц. Агульны доўг — 156 тысяч рублёў.

«Гэтыя рахункі былі нечаканасьцю для касьцёла. Такое здарылася першы раз. Упершыню мы атрымалі такі рахунак, і мы разьбіраемся, чаму такі рахунак. Па іншых касьцёлах падобныя пытаньні не ўзьнікалі».

Будынкі касьцёлаў знаходзяцца ва ўласнасьці або дзяржавы, або парафіі. У Менску касьцёл на Кальварыі належыць дзяржаве, а катэдральны касьцёл на плошчы Свабоды — парафіі, як і касьцёл на Залатой горцы. У Магілёве катэдральны касьцёл належыць дзяржаве.

Пытаньне вяртаньня сьвятыняў парафіянам, паводле ксяндза Юр’я Санько, «заўсёды адкрытае, і мы размаўляем адносна гэтых пытаньняў». Гэта тычыцца і Чырвонага касьцёла. Ён належыць дзяржаве, канкрэтней — уласнасьць Менгарвыканкаму.

«Менгарвыканкам перадаў яго ў кіраваньне «Менскай спадчыне» ў 2013 годзе. Таму захады, каб касьцёл вярнулі парафіі, ня першыя, раней таксама прасілі. Вядома, што сёньня яны абумоўленыя перш за ўсё тым, што прыйшлі невядомыя рахункі. З рахункамі мы цяпер разьбіраемся, чаму такія лічбы. А будзе ён вернуты ці ня будзе, гэта трэба пытацца ў Менгарвыканкаму».

Чым справа скончыцца, ксёндз Юры Санько не прагназуе.

«Ад нас гэта не залежыць. Мы зьвярнуліся з просьбай».

У Менгарвыканкаме і «Менскай спадчыне» на просьбу карэспандэнта «Свабоды» сытуацыю не пракамэнтавалі. Раней у «Менскай спадчыне», якая займалася рэканструкцыяй будынку, тлумачылі, што касьцёл знаходзіцца ў «бязвыплатным карыстаньні», таму льготаў па падатках законам не прадугледжваецца.

«Мы ня маем магчымасьці плаціць штомесяц 13 тысяч рублёў»

А ў Чырвоным касьцёле працягваецца збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка Беларусі — касьцёл з плябаніяй просяць вярнуць парафіі. На сёньня сабралі каля паўтары тысячы подпісаў.

«Касьцёл — дом Божы, які быў пабудаваны Эдвардам Вайніловічам, ён прызначаны для праслаўленьня Пана Бога. Бальшавіцкія ўлады гэты касьцёл адабралі ў вернікаў і заснавалі тут Дом кіно. У 90-я гады ўсё памянялася, і будынак вярнулі вернікам. Але дагэтуль ён у дзяржаўнай уласнасьці. Юрыдычная асоба, якая валодае ад імя дзяржавы будынкам, — «Менская спадчына». Ёй выстаўляюць падаткі без усялякіх ільготаў, і яна на аўтамаце ставіць іх касьцёлу. Гэтыя падаткі нарастаюць, і справа можа дайсьці да суду. Мы ня маем магчымасьці плаціць штомесяц 13 тысяч рублёў, бо ахвяраваньні вернікаў ідуць на ўтрыманьне сьвятыні», — сказала карэспандэнту «Свабоды» Валянціна, якая каардынуе збор подпісаў.

Вернікі ўжо зьвярталіся ў Менгарвыканкам з просьбай вярнуць касьцёл парафіі. Аднак Менгарвыканкам адмовіў, бо ня бачыць неабходнасьці аддаваць касьцёл вернікам. Таму цяпер будуць зьвяртацца да кіраўніка дзяржавы.

«Гэта боская справа, і мы спадзяёмся, што з боскай дапамогай яна будзе вырашана. Касьцёл збудавалі для вернікаў, таму ён і павінны быць у вернікаў», — сказала Валянціна.

Каментары7

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля15

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

Хлопца, які заступіўся ў гомельскім тралейбусе за 11‑гадовую дзяўчынку, знайшлі, а яе крыўдзіцеля затрымалі7

Украінцы ўпершыню ў гісторыі знішчылі капітальны мост дронамі. Авіяўдары і «хаймарсы» раней былі бяссільныя4

9 краін, якія варта наведаць беларусам у гэтым годзе. Парады ад падарожніка5

Сетка кавярняў выпусціла кубачкі пад Год беларускай жанчыны. Але абышлася без беларусак11

«Пахавальныя вянкі». Улады Гродна спыталі гараджан пра аркі на галоўнай вуліцы. Больш за 1000 каментароў — і амаль усе супраць9

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць