Грамадства44

Экс-намесніца дэкана журфака БДУ: У Беларусі адбываецца мэтанакіраванае знішчэнне прафесіі журналіста 

На мінулых выбарах Ганна Курэйчык заганяла студэнтаў на датэрміновае галасаванне, а цяпер змяніла пазіцыю.

Дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ, два гады як экс-намесніца дэкана па міжнародных сувязях Ганна Курэйчык выказалася пра затрыманых у Беларусі журналістаў.

Фота: journ.bsu.by 

«Сёння адбываецца мэтанакіраванае знішчэнне прафесіі журналіста ў Беларусі. Як чужымі, так і сваімі рукамі. Найгрубейшым чынам парушаюцца артыкулы Канстытуцыі і Закона аб СМІ тымі, хто павінен сачыць за іх выкананнем, — піша Ганна.

— У нас ёсць цэлае Міністэрства інфармацыі, якое ў гэты момант заклапочанае блакаваннем інфармацыйных рэсурсаў, а не выкананнем артыкула 34 «Статус журналіста сродка масавай інфармацыі».

Былая намесніца дэкана адзначае, што сумленным, прафесійным журналістам больш няма месца ў дзяржаўных СМІ.

«Іх замянілі супрацоўнікі RT, якім пляваць, што казаць і пісаць, абы плацілі, яны тут у камандзіроўцы. Звольненыя і замененыя многія кіраўнікі самых розных выданняў. Давер да СМІ прапаў, зніклі рэкламадаўцы».

У 1997 годзе Ганна Курэйчык прымала ўдзел у стварэнні радыё «Сталіца», дзве траціны супрацоўнікаў якога сёлета звольніліся на чале з кіраўніком радыёстанцыі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў краіне.

«Я гатовая падпісаць мільён зваротаў і петыцый, але, падобна, тыя, каму яны адрасаваныя, іх нават не чытаюць. Звяртацца да Луцкага? Давыдзькі? Яны ўжо даўно ўсё сказалі і на дыялог не настроены.

Заклікаць калег да салідарнасці? Заклікала, але толькі ў эфіры «Сталіцы» зноў бадзёрыя і жыццярадасныя галасы калегаў звольненых «сталічнікаў». І гэта не RT, а тыя, з кім рабяты пілі каву і размаўлялі за жыццё». 

Ганна патлумачыла «Нашай Ніве», што ніякіх наступстваў пасля публікацыі допіса ў яе пакуль не было: яна працягвае працаваць на журфаку на сваёй пасадзе, а рэакцыя калег відавочная па лайках пад тэкстам.

«Я чытаю пра затрыманні сваіх былых студэнтаў і проста плачу, таму што не ведаю, чым мне ім дапамагчы. Напэўна, ні ў адной прафесіі людзі цяпер настолькі відавочна не падзеленыя, як у журналістыцы. І гэта самы вялікі боль. Я не ведаю, што з гэтым рабіць!» 

Цікава, што раней Ганна Курэйчык на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах неаднаразова заганяла студэнтаў на датэрміновае галасаванне. 

«На датэрміновае галасаванне запрашала, як і ўвогуле на ўдзел у выбарах. Бо заўсёды лічыла і лічу, што неабходна карыстацца грамадзянскім правам выбару, за якое ішла барацьба не адзін год. Я ніколі не падтрымлівала ідэю байкоту выбараў.

Чалавек не можа змяняцца ў адзін момант, аднак можа прыйсці час, калі ён разумее, што нельга займаць нейтральную пазіцыю, трэба выказацца адназначна. Уся сітуацыя з апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі стала для мяне такім момантам.

Я не чалавек сацыяльных сетак, мой акаўнт ёсць толькі ў фэйсбуку, і там да апошняга часу былі толькі фотаздымкі з падарожжаў. Але цяпер маўчанне асабіста для мяне непрымальна, таму я вырашыла на сваёй старонцы выказваць свае думкі і меркаванні», — дадае Ганна. 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў37

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ3

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў37

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць