Грамадства

«Потым здарыўся эпізод, які перавярнуў усё маё ўяўленне пра жыццё». Доктарка з Мінска расказала пра катаванні

Ірына Маркелава працуе эндаскапісткай у медыцынскім цэнтры «Ладэ». Яе затрымалі ў нядзелю каля Нямігі, калі яна гуляла з сяброўкамі, піша «Радыё Свабода». 

«Пачаўся дождж, я раскрыла чырвона-белы парасон. Да нас пад’ехалі аўтазакі, і «людзі ў чорным» загрузілі туды каля 32 чалавек. Каля Палаца спорту нас перамясцілі ў аўтазакі з камерамі.

Потым здарыўся эпізод, які перавярнуў усё маё ўяўленне пра маё жыццё. Мы адчулі нейкі пах — нібы пусцілі газ. Усе пачалі кашляць. Я адчула, што не магу дыхаць. У мяне здарыўся ларынгаспазм — гэта калі галасавыя звязкі змыкаюцца цалкам — немагчыма зрабіць ні ўдых, ні выдых. Гэта такі стан, калі ты разумееш: ты гінеш. Вельмі лёгка можна памерці ад асфіксіі — і ўсё. Мае суседкі пачалі крычаць, што чалавеку дрэнна. Але там ніхто не чуў, бо дзверы былі зачыненыя. Да таго ў калідорчык паміж камерамі кідалі хлопцаў і білі. Магчыма, газ распылілі на кагосьці, і ён трапіў да нас.

Нас прывезлі ў Заводскі РУУС. На вуліцы мы прастаялі тварам да сцяны 10—15 хвілін, а потым нас перавялі ў актавую залу, дзе было шмат пабітых хлопцаў. У некаторых твар быў пазначаны фарбай, валасы выстрыжаныя, яны кульгалі».

У Ірыны арыштавалі ланцужок з крыжыкам і завушніцы. Пасля затрыманых перавезлі ў Жодзіна.

«На ўваходзе ў турэмны корпус, як і ў аўтазаку, ляжаў бел-чырвона-белы сцяг. Адна жанчына старалася не наступаць на сцяг — за гэта яе ўдарылі дручком. Па калідорах нас прымушалі ісці, як гусі, упрысядку. Пенсіянеркі, якім было па 60-70 гадоў, таксама вымушаныя былі ісці гусіным крокам. У адной жанчыны не атрымлівалася, у яе былі праблемы з суставамі. На гэта супрацоўнік турмы крычаў: «Так, паднялася! Праз цябе ўсе пойдуць гусямі да канца». Ніяк інакш, як катаванні, гэта не назавеш.

Нас раздзелі дагала і аглядалі нават прамежнасць. Пасля завялі ў камеру. На 12 чалавек было 6 паверхняў з металічных пласцін. Ляжалі па двое. На мне быў лыжны касцюм, таму ляжаць было не так балюча, як іншым. Уначы прывялі яшчэ жанчын — у камеры на 6 чалавек стала 27. Дыхаць рабілася немагчыма. Бракавала кіслароду. Больш за суткі нас не кармілі.

Увечары мяне прывялі на суд. У выніку маю справу адправілі на перагляд і далі позву ў суд на 23 лістапада».

Ірына Маркелава выхоўвае 8-гадовага сына. Яе муж Дзмітрый Маркелаў, хірург Мінскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, цяпер знаходзіцца за кратамі і адбывае пакаранне за акцыю салідарнасці медыкаў з адлічанымі студэнтамі БДМУ, якая прайшла 2 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць