Першабытны твор мастацтва знайшлі ў 2008 годзе ў пячоры ды ён увасабляе жанчыну з вялікім жыватом, шырокімі сцёгнамі і вялізным бюстам.
У горадзе Тубінгене ў Паўднёвай Нямеччыне шырокай публіцы прадэманстравалі статуэтку, якая была зроблена як найменей 35000 гадоў таму.
Першабытны твор мастацтва знайшлі ў 2008 годзе ў пячоры ды ён увасабляе жанчыну з вялікім жыватом, шырокімі сцёгнамі і вялізным бюстам. Цяпер гэтая статуэтка лічыцца найстарэйшай выявай чалавечага цела.
«Маем 100 адсоткаў пэўнасці, што ўжо 35 тысячаў гадоў таму на тэрыторыі Швабіі жылі людзі як мы з вамі, людзі, якія маглі ствараць сімвалы і думаць абстрактна, усё роўна як сучасны чалавек», – сказаў у інтэрвію археолаг Нікалас Конард, які знайшоў статуэтку.
-
Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч
-
Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі
-
У Мінску зносяць міжваенную бальніцу працы французскага архітэктара. Знішчыць помнік дапамагалі два мясцовыя акадэмікі
Каментары