Культура1818

У Мінску зносяць міжваенную бальніцу працы французскага архітэктара. Знішчыць помнік дапамагалі два мясцовыя акадэмікі

У сталіцы пачаўся знос манументальнага корпуса былой абласной дзіцячай бальніцы на вуліцы Петруся Броўкі. Каб расчысціць пляцоўку пад новы медыцынскі аб'ект, унікальны будынак 1930‑х гадоў давялося пазбавіць ахоўнага статусу. За гэтым стаялі вядомыя дактары архітэктуры, якія скарысталіся сваім уплывам.

Галоўны фасад будынка па Петруся Броўкі, 5. Фота: tut.by

Экскаватары ўжо пачалі фізічна разбураць сцены чатырохпавярховага будынка на вуліцы Петруся Броўкі, 5, як можна меркаваць па апублікаваных фотаздымках.

Доўгі час гэты манументальны корпус быў адным з самых вядомых закінутых будынкаў сталіцы. Дзіцячая бальніца знаходзілася тут з 1975 па 2004 год. Пасля моцнага пажару медустанову перавялі ў Бараўляны, а сам будынак апусцеў. У 2007 годзе нават быў распрацаваны праект яго рэканструкцыі, аднак з-за высокага кошту работ (каля 20 мільёнаў даляраў у эквіваленце) справа з месца не зрушылася. Будынак працягваў прыходзіць у заняпад, перажыўшы яшчэ адзін пажар у 2009 годзе.

Знос гістарычнага будынка на вуліцы Петруся Броўкі, 5 у ліпені 2026 года. На гэтым месцы будзе ўзведзены новы корпус анкалагічнага цэнтра. Фота: тэлеграм-канал «Минск и минчанин».
Знос гістарычнага будынка на вуліцы Петруся Броўкі, 5 у ліпені 2026 года. На гэтым месцы будзе ўзведзены новы корпус анкалагічнага цэнтра. Фота: тэлеграм-канал «Минск и минчанин».
Знос гістарычнага будынка на вуліцы Петруся Броўкі, 5 у ліпені 2026 года. На гэтым месцы будзе ўзведзены новы корпус анкалагічнага цэнтра. Фота: тэлеграм-канал «Минск и минчанин».
Знос гістарычнага будынка на вуліцы Петруся Броўкі, 5 у ліпені 2026 года. На гэтым месцы будзе ўзведзены новы корпус анкалагічнага цэнтра. Фота: тэлеграм-канал «Минск и минчанин».

Аднак тэрыторыя ў цэнтры горада не магла доўга заставацца незадзейнічанай. Каб узвесці там нешта новае, уладам спачатку трэба было легальна пазбавіцца ад статусу помніка, бо іначай пра знос не магло б ісці і гаворкі. У 2019 годзе аб'ект паспяхова пазбавілі ахоўнага статусу, і толькі пасля гэтага лёс пляцоўкі быў вырашаны канчаткова. Цяпер на месцы гістарычнага будынка ўзводзяць новы сучасны корпус Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра з аддзяленнямі медыцынскай рэабілітацыі і рэанімацыі.

Савецкае ар-дэко ад французскага архітэктара

План і праект галоўнага фасада корпуса медыцынскага інстытута ў Мінску. Фота: «Архитектурная газета», 1937

Доўгі час памылкова лічылася, што корпус на вуліцы П. Броўкі, 5 (да 1982 года — вуліца Падлесная) спраектаваў знакаміты архітэктар Георгій Лаўроў у межах агульнага ансамбля Клінічнага гарадка БДУ (1929—1931).

Аднак, як высветлілі даследчыкі міжваеннай архітэктуры, праект будынка быў створаны ў сярэдзіне 1930‑х гадоў у 2‑й праектнай майстэрні пры Наркамздраве СССР. Яе ўзначальваў запрошаны ў Савецкі Саюз выбітны французскі архітэктар-мадэрніст, адзін з заснавальнікаў Міжнароднага кангрэса сучаснай архітэктуры Андрэ Люрса.

Генеральны план клінічнага гарадка БДУ. Фота: БДАНТД / фэйсбук Рамана Забелы
Параўнанне рэалізаванай да вайны часткі ансамбля клінічнага гарадка БДУ на нямецкім аэрафотаздымку і тое, што ад яго захавалася да наша часу. Фота: фэйсбук Рамана Забелы

Непасрэдным выканаўцам праекта пад кіраўніцтвам Люрса выступіў архітэктар А. Апрасян. Першапачаткова манументальны будынак задумваўся як новы корпус Медыцынскага інстытута, але да пачатку вайны завяршыць яго не паспелі.

Гэты маштабны аб'ект з'яўляецца выразным і ўнікальным для Беларусі прыкладам постканструктывізму — стылю, які стаў пераходным этапам ад авангарда да савецкай неакласікі і аб'яднаў у сабе адразу тры кірункі.

Будаўніцтва корпуса не было завершана да пачатку вайны. Фота: Wikimedia Commons

Ад канструктывізму будынак узяў вялікія квадратныя і гарызантальныя аконныя праёмы, глухі атык з геральдыкай на цэнтральным фасадзе, а таксама інтэграваны ў цэнтр дваровага фасада круглы цыліндрычны аб'ём. Менавіта ў ім размяшчалася бібліятэка з прасторнай чытальнай залай на ніжнім узроўні і лекцыйная зала ў выглядзе амфітэатра — на другім паверсе. Гэты аб'ём складаў адзіную прасторавую кампазіцыю з параднай уваходнай групай. Ад неакласікі праекту дасталася манументальная сіметрычная кампазіцыя.

Уплыў жа «буржуазнага» ар-дэко праявіўся ў яруснай, прыступкавай будове цэнтральнага рызаліта (выступа) і перспектыўным прафіляваным уваходным партале. Фасады завяршаў гарызантальна вынесены карніз, а ў дэкоры актыўна выкарыстоўвалася характэрная пластыка з лаканічнымі абрамленнямі, цягамі і філёнгамі.

Галоўным жа элементам стылю на фасадзе сталі глыбокія прафіляваныя нішы на ўсю вышыню бакавых крылаў, якія аб'ядноўвалі вокны ў адзіны вертыкальны рытм: падобны прыём у Мінску можна пабачыць на знакамітым Доме ўрада архітэктара Іосіфа Лангбарда.

Чарцёж галоўнага фасада з праекта пасляваеннай перабудовы. 1951 г. Фота: БДАНТД
Чарцёж задняга паўднёвага фасада з праекта пасляваеннай перабудовы. 1951 г. Фота: БДАНТД
План 2‑га паверха з праекта пасляваеннай перабудовы. 1951 г. Фота: БДАНТД

Будынак паспяхова перажыў Другую сусветную вайну. У 1950—1953 гадах ён прайшоў рэканструкцыю пад кіраўніцтвам архітэктараў І. Рудэнкі і М. Барсукова. Яны падышлі да працы максімальна далікатна і захавалі аўтэнтычную стылістыку і дэталіроўку даваенных фасадаў. У інтэр'ерах захоўваліся арыгінальныя элементы ўваходнай групы: кесаніраваныя столі, дэкаратыўныя плафоны, прафіляваныя карнізы і балюстрады.

У 2001 годзе ўсе гэтыя архітэктурныя вартасці былі афіцыйна прызнаныя, будынак уключылі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Архітэктура корпуса злучае адразу тры стылістычныя кірункі. Фота: Wikimedia Commons
Амфітэатр лекцыйнай залы. Фота: сацсеткі

Архітэктурны калабарацыянізм

Згодна з Кодэксам аб культуры Беларусі (арт. 94), пазбавіць будынак статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці практычна немагчыма. Закон строга патрабуе доказаў фізічнай страты аб'екта або поўнай страты яго вартасцей пры ўмове «немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення». 

Цэнтральны рызаліт (выступ) галоўнага фасада корпуса. Фота: tommy-kaira.livejournal.com

Больш за тое, як адзначаюць крыніцы «Нашай Нівы», фізічна будынак таксама знаходзіўся ў прыдатным для рэстаўрацыі стане: захаваліся не толькі сцены і лесвіцы, была цэлай уся сталярка, нават стаяла яшчэ даваенная мэбля. Толькі дах праваліўся ў адным месцы.

Уваходная група. Фота: tommy-kaira.livejournal.com
Кесаніраваныя столі ў інтэр’ерах корпуса. Фота: Wikimedia Commons

Аднак у 2018 годзе ўрад даў прамое даручэнне Міністэрству культуры разгледзець пытанне аб выключэнні будынка са спісу. Юрыдычную перашкоду ў выглядзе Кодэкса трэба было неяк абысці, каб апраўдаць знос і вызваліць месца пад інвестыцыйны праект анкацэнтра.

У верасні таго ж года Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў звярталася ў Генеральную пракуратуру. Эксперты папярэджвалі, што прамыя даручэнні Саўміна і асабіста тагачаснага міністра культуры Юрыя Бондара «станоўча разгледзець прапанову аб пазбаўленні статусу» — гэта не толькі парушэнне Кодэкса аб культуры, але і відавочнае карупцыйнае правапарушэнне: умяшанне службовых асоб у дзейнасць іншых органаў. Пракуратура на гэты зварот заплюшчыла вочы.

На дапамогу чыноўнікам прыйшлі лаяльныя навукоўцы з Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Рэшткі амфітэатра. Фота: Wikimedia Commons
Рэшткі амфітэатра. Фота: Wikimedia Commons
Зашклёныя перагародкі. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляюць нашы крыніцы, якія былі непасрэднымі сведкамі працэсу пазбаўлення статусу, галоўную ролю ў ім адыгралі тагачасныя дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ, доктар архітэктуры Армен Сардараў і дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Лакотка.

Армен Сардараў, па ўспамінах сведкаў, выкарыстаў усё сваё красамоўства і ўплыў, каб пераканаць не вельмі дасведчаных у пытаннях аховы культурнай спадчыны ўдзельнікаў Рады ў тым, што будынак не мае каштоўнасці.

Цэнтрычны аб’ём бібліятэкі на заднім фасадзе корпуса. Фота: Wikimedia Commons
Унутры аб’ёму бібліятэкі. Фота: Wikimedia Commons

Яшчэ больш адзначыўся Аляксандр Лакотка. Супрацоўнікі ягонага Цэнтра ў Акадэміі навук папярэдне правялі вялікую працу па даследаванні будынка і падрыхтавалі грунтоўнае навуковае заключэнне аб яго высокай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Аднак Лакотка быў вельмі незадаволены такім вынікам, бо дакумент ішоў насуперак патрабаванню Саўміна. У выніку акадэмік праігнараваў працу сваіх падначаленых і ўласнаручна падрыхтаваў і падпісаў іншае заключэнне.

Менавіта гэты дакумент і даў Міністэрству культуры неабходную фармальную падставу для выключэння будынка са спісу спадчыны.

Як адзначаюць нашы крыніцы, гэта не адзіны вядомы выпадак, калі Лакотка наўпрост чыніў перашкоды захаванню архітэктурных помнікаў у сітуацыях, калі гэта не вымагала ад яго нічога, акрамя подпісу. Усё, каб не раздражняць улады і падаўжэй захаваць за сабой пасаду. Але ў кастрычніку 2025 года 70‑гадовага акадэміка ўсё роўна выправілі на пенсію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Gorliwy Litwin
    09.07.2026
    Праўда, а ці можна так негатыўна , з такім расчараваннем пра ўвесь Этнас Царскіх Хлебаробаў казаць? Ці не апраўданыя яны за ўсё мазолістай працай сваіх дзязоў-хлебаробаў? вось хай мае сталыя крытыкі набягуць зараз і пану (ці спадару, не ведаю) ўваляць як след за Этнас!
  • %
    09.07.2026
    Гэта напэўна тыя акадэмікі якія ўчора на станцыі метро сэлфілісь з Краннікам?
  • гэта Off-topic тут, ЦІ НЕ?
    09.07.2026
    У сетцы нядаўна трапіўся артыкул аб Галадзедзе. Але прычына яго забойства ў сеціве і ў рускай вікіпедыі не тлумачаць.

    Як аказалася, НКУС яго забіў, інсцэніраваўшы пад самагубства, за адмову прызначаць на кіруючыя пасады ў БССР дасланых з Масковіі.
    ***
    Старшыню Саўнаркама БССР Мікалая Галадзеда ў 1937 годзе абвінавачвалі ў недаацэнцы партыйных кадраў, накіраваных з Масквы, і заступніцтве нацыяналістычных элементаў.

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам8

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пачынаюць маштабную рэканструкцыю набярэжнай Нёмана3

Каля Стэлы ў Мінску заўважылі бабра ФОТЫ5

Труну з целам аяталы Хаменеі перавезлі з Ірана ў Ірак. З ім развітваюцца мясцовыя шыіты2

Як пры дапамозе смартфона своечасова знайсці кляшча, якога не бачыць вока1

Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб Расіі1

Да Лукашэнкі прыехаў Мірзіёеў

«Не верыў, што стану ганчаром». Маладыя пінчукі адкрылі майстэрню і адраджаюць сямейную справу

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым7

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам8

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць