Улада

22 студзеня Рада Бяспекі ААН сустрэнецца з Ціханоўскай. Прадстаўнік Расіі: гэта палітызацыя

Тэма Беларусі не мае ніякага дачынення да Рады Бяспекі ААН, і спробы яе абмеркаваць палітызаваныя. Пра гэта заявіў у пятніцу ТАСС пастаянны прадстаўнік Расіі пры арганізацыі Аб'яднаных Нацый Васіль Нябензя.

«Цалкам відавочна, што сітуацыя ў Беларусі не мае дачынення да Рады Бяспекі. Сітуацыя там не ўяўляе сабой ніякай пагрозы міру і бяспецы, — сказаў ён. — Гэта відавочная палітызацыя, імкненне зноў выцягнуць гэтую тэму на паверхню. Ініцыятарамі тут выступаюць нашы прыбалтыйскія калегі з Эстоніі, якія выносяць гэтую тэму на абмеркаванне не першы раз».

«Мы маглі б такім жа чынам абмяркоўваць многае іншае, што адбываецца ў свеце, але мы да гэтага не апускаемся. Мы ведаем мандат Рады Бяспекі і не прыўносім у абмеркаванне староннія тэмы», — падкрэсліў Нябензя.

22 студзеня па ініцыятыве Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША Рада Бяспекі правядзе нефармальную сустрэчу з удзелам Святланы Ціханоўскай. Пасяджэнне пройдзе па «формуле Арыа» — сустрэчы ў гэтым фармаце праходзяць не ў зале Рады Бяспекі, на іх не выпрацоўваецца ніякіх рэзалюцый або іншых афіцыйных дакументаў. Іншыя чальцы Рады пры жаданні могуць адмовіцца ад удзелу ў сустрэчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў72

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў72

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць