Грамадства

За сцягі з петардай і карыкатурай на АМАП жыхару Гомеля пагражае да 10 гадоў калоніі

Суд Цэнтральнага раёна 28 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы аб «асабліва злосным хуліганстве» (ч.3 арт.339) у дачыненні да 31-гадовага Яўгена Зялкоўскага. Яго абвінавачваюць, што ён двойчы ўсталёўваў у пустынных месцах Гомеля бел-чырвона-белыя сцягі з петардай і карыкатурай на АМАП.

Яму пагражае да 10 гадоў калоніі, піша Радыё Свабода.

Паводле абвінавачання, жыхар Гомеля дзейнічаў: з матываў палітычнай варожасці; з хуліганскіх памкненняў, з мэтай грубага парушэння грамадскага парадку; з мэтай дэстабілізацыі становішча ў грамадстве; дэзарганізацыі працы праваахоўных органаў; запалохвання кола асоб; дзеянні суправаджаліся пагрозай прымянення гвалту; шляхам адкрытага і дэманстратыўнага выкліку грамадству; выкарыстоўваючы сітуацыю з несанкцыянаванымі мітынгамі.

Яўген Зялкоўскі віну ў асабліва злосным хуліганстве не прызнаў. «Інсталяцыі» з бел-чырвона-белым сцягам ён рабіў і размяшчаў у пустынных месцах, ноччу.

Паводле сведчанняў у судзе, 25 кастрычніка Яўген сапраўды зрабіў «інсталяцыю» з бел-чырвона-белым сцягам і петардай.

«З петарды я высыпаў «вантробы», яна была пустая. Я яе паклаў у скрынку і прыкапаў каля сьцяга. Я зрабіў гэта з такой мэтай… Некаторыя з маіх сяброў пацярпелі ад супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа. Я проста хацеў адцягнуць увагу міліцыі ад чарговых затрыманняў людзей», — тлумачыў на судзе Яўген.

Вечарам 15 лістапада ён таксама «хацеў заняць час супрацоўнікаў міліцыі». Яўген зноў паставіў на іншай пустцы бел-чырвона-белы сцяг, каля яго змясціў скрынку, у якой былі два падшыпнікі і «карцінка». Вядома, што на «карцінцы» была карыкатура на АМАП.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?4

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць