Грамадства

Пачаўся суд над Віктарам Бабарыкам. Хоць ён фармальна адкрыты, на яго мала каго пусцілі

Аб 11-й гадзіне ў памяшканні суда Маскоўскага раёна Мінска пачнецца разгляд справы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты, былога кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі і топ-менеджараў банка. Справу разглядае Вярхоўны суд.

БелТА
Скрыншот відэа sb.by

sb.by

На суд не пусцілі журналістаў незалежных СМІ. З тэлефонам і планшэтам у залу не пускаюць. Тэхніку трэба здаць на ўваходзе. На суд пускаюць толькі сваякоў, астатнім на ганку тлумачаць, што няма месцаў. Людзі вельмі абураныя.

Чарга ў суд. Фота Радыё Свабода

Адвакаты Віктара Бабарыкі заявілі адвод суддзі Ігару Любавіцкаму.

Справа ў тым, што яго жонка, Аляксандра Любавіцкая, з'яўляецца партнёрам адвакацкага бюро «Агееў і партнёры», другі партнёр бюро, Максім Агееў, у судзе абараняе абвінавачанага Віктара Кабяка. Па законе, дамова заключаецца з адвакацкім бюро і сродкі, якія паступілі за аказанне юрыдычнай дапамогі, накіроўваюцца ў тым ліку на выплату ўзнагароджання партнёрам адвакацкага бюро. Атрымліваецца, частка грошай, якія паступаюць у адвакацкае бюро за юрыдычную дапамогу Кабяку, можа накіроўвацца на выплату ўзнагароджання Аляксандры Любавіцкай, партнёру бюро.

Выходзіць, суддзя Любавіцкі аказваецца ў сітуацыі, калі яго жонка атрымлівае матэрыяльную выгаду за юрыдычную дапамогу грамадзяніну, чые паказанні і пазіцыю па справе суддзя павінен ацэньваць у працэсе.

Суд хадайніцтва не падтрымаў.

Адвакат Бабарыкі таксама папрасіў пусціць у залу журналістаў недзяржаўных СМІ і прадстаўнікоў інтэрнэт-рэсурсаў. Суддзя заяўляе, што гэта не адносіцца да прадмета судовага разбору, хадайніцтва далучаецца да матэрыялаў крымінальнай справы.

Наступнае хадайніцтва абароны Бабарыкі: змяненне падабароннаму меры стрымання на хатні арышт. Ён аргументуе хадайніцтва тым, што следчыя дзеянні ўжо не праводзяцца, следства не даказала, што Бабарыка можа збегчы, перашкодзіць следству або здзейсніць іншыя злачынствы. Ён не з'ехаў з краіны, калі яшчэ быў на волі, а супрацоўнікаў Белгазпрамбанка ўжо затрымлівалі, з'яўляўся па выкліку, у яго добрая біяграфія, раней не парушаў закон, ёсць пастаяннае месца жыхарства, за яго паручыліся пісьменнік Святлана Алексіевіч, дызайнер Уладзімір Цэслер, кіраўнік фонду «шанец» Наталля Маханько і яшчэ не менш за 30 чалавек.

Суд разгледзеў хадайніцтва і змяніць меру стрымання адмовіўся.

Суд дазволіў Віктару Бабарыку жэстыкуляваць

«Віктар крыху схуднеў, штаны звальваюцца». Што адбываецца на судзе над Бабарыкам

https://nn.by/

***

Па «справе Белгазпрамбанка» праходзяць восем фігурантаў. Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў «адмыванні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Аляксей Задойка (былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Кірыл Бадзей (в.а. старшыні праўлення пасля сыходу Бабарыкі), Сяргей Шабан (намеснік старшыні праўлення), Дзмітрый Кузьміч (намеснік старшыні праўлення), Аляксандр Ільясюк (намеснік старшыні праўлення), Сяргей Дабралёт (былы намеснік старшыні праўлення ) абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Віктар Кабяк (заснавальнік кампаніі «Актыўлізінг») абвінавачваецца ў даванні хабару паўторна альбо ў буйным памеры, піша Tut.by.

БелТА

З Бадзеем, Дабралётам, Кузьмічом, Ільясюком, Шабаном, Кабяком заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве, Віктар Бабарыка ў іх лік не ўваходзіць, таму на папярэднім судовым пасяджэнні яго не было. Абвінавачаныя, якія заключылі пагадненне, заявілі ў судзе, што пайшлі на гэта добраахвотна і выканалі ўсе ўмовы.

Абарону абвінавачаных ажыццяўляюць больш за дзесяць адвакатаў, сярод іх Ганна Келер, Максім Агееў, Аляксандр Паўлавец, Сяргей Буякевіч. Віктара Бабарыку абараняюць Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч.

Працэс вядзе суддзя Ігар Любавіцкі, ён перайшоў у Вярхоўны суд у кастрычніку 2020 года, раней працаваў у Мінскім гарадскім судзе, вядомы паводле «справы Рэгнума», «справы медыкаў», таксама судзіў блогера Эдуарда Пальчыса. Дзяржабвінаваўца — Сяргей Гергель, ён вядомы па «справе медыкаў», дзе фігураваў акадэмік Аляксандр Бялецкі.

Паводле версіі следства, Віктар Бабарыка, будучы старшынём праўлення Белгазпрамбанка, стварыў з ліку сваіх намеснікаў арганізаваную групу з мэтай сістэматычна атрымліваць хабар. За 16 гадоў набегла сума больш за 30 млн рублёў, у абвінавачванні фігуруюць наступныя кампаніі: ТАА «Марконстрой», ТАА «Прыватлізінг», ТАА «Сістэмы апрацоўкі інфармацыі», ТАА «Прававы дыялог», ТАА «Актыўлізінг». Таксама адзначаецца, што Віктар Бабарыка за суму звыш 1 млн рублёў купіў нерухомасць у Мінску, каб легалізаваць даход, атрыманы злачынным шляхам.

Віктар Бабарыка віну не прызнаў.

Каментары

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія пачала разгляд у дачыненні да сэрвісу ТікТок1

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе2

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

«Люстраныя клеткі»: сінтэтычнае жыццё, што можа знішчыць чалавецтва5

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →