Грамадства

Сёньня ў Менску прызначаная акцыя «Салідарнасьць у імя Свабоды»

Сёньня – роўна шэсьць гадоў, як у Менску зьнік апэратар расейскага тэлеканалу ОРТ Зьміцер Завадзскі. Раніцай 7 ліпеня 2000 году ён накіраваўся ў аэрапорт Менск-2 сустрэць з Масквы свайго калегу Павала Шарамета і быў выкрадзены. Негледзячы на тое, што па спарве Завадзкага адбыўся судовы працэс і некалькі чалавек былі аасуджаныя, знайсьці цела Завадзкі дагэтуль не ўдаецца. Па ініцыятыве Аб»яднанай Грамадзянскай партыі сёньня ў Менску ў 18.30 на Кастрычніцкай плошчы адбудзецца акцыя, прымеркаваная да трагічнай падзеі ў ліпені 2000 году.

Як паведамляе намесьнік старшыні АГП Ігар Шынкарык, акцыя рыхтуецца ў новым фармаце:

(Шынкарык: ) «Раней мы выходзілі з партрэтамі зьніклых палітыкаў. А зараз праводзім акцыю «Салідарнасьць у імя Свабоды». Мы запрашаем ня толькі родных зьніклых палітыкаў, але таксама ўсіх, чые сваякі, паплечнікі, калегі зьяўляюцца палітычнымі вязьнямі. Мы выходзім з партрэтамі ня толькі зьніклых, але й тых, каму ўжо вынесеныя прысуды ці каго яшчэ судзяць. У такім фармаце акцыя адбудзецца ўпершыню».

Яшчэ адна вестка напярэдадні акцыі ў Менску прыйшла з Нью-Йорку. Рада па правах чалавека Арганізацыі Аб»яднаных Нацыяў аднагалосна прыняла Міжнародную канвэнцыю для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў.

«Гэта крок насустрач праўдзе й справядлівасьці», -- лічыць сябра й калега Зьміцера Завадзкага Павал Шарамет. Ён кажа, што сёлета ў лістападзе Генэральная Асамблея ААН разгледзіць пытаньне аб выкананьні дакумэнта міжнароднай супольнасьцю. Паводле Павала Шарамету, гэта надае ўпэўненасьць:

(Шарамет: ) «Выканаўцы гэтага злачынства будуць знойдзеныя. Тыя людзі, што аддалі злачынны загад, я ўпэўнены, будуць пакараныя. І яшчэ большую адказнасьць мусяць панесьці тыя палітыкі, той прэзыдэнт і тыя людзі, якія стварылі ў краіне такую атмасфэру і ўмовы, каб можна было скрадаць й забіваць людзей. Трагічная гісторыя са Зьміцерам, таксама як й злачынствы супраць іншых палітыкаў, -- гэта мусіць стукаць у нашых сэрцах, пакуль праўда, справядлівасьць й жыцьцё перамогуць».

Маці Зьміцера Завадзкага Вольга Рыгораўна паведаміла, што беларуская Грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем» накіравала ў гэтыя дні асабістую падзяку на адрас больш як 260 замежных арганізацыяў й грамадзянаў. Яны актыўна падтрымліваюць вышук Зьміцера й іншых зьніклых, -- кажа Вольга Завадзкая. Яна ж паведамляе й пра чарговы ліст з Пракуратуры Беларусі:

(Завадзкая: ) «Яны пішуць, што справа перапыненая. І ніякага іншага тлумачэньня на пытаньні: чаму і што было зроблена. Цалкам адпіска».

(Карэспандэнт: ) «Мне цяжка запытваць, але ўсё-такі: якім будзе для вас сёньняшні дзень?»

(Завадзкая: ) «У цяжкіх успамінах. Яшчэ раз пракруцяцца ў памяці жудасныя дні й ночы. Страшна ўсьведамляць, што прайшло шэсьць гадоў, але ніякіх вынікаў...»

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»22

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»1

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»22

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць