Улада

Лукашэнка загадаў знайсці «мярзотнікаў» — якія негатыўна выказваліся пра загінулых у Баранавічах лётчыкаў

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў нараду, прысвечаную сацыяльна-эканамічнаму развіццю Мінска. Аднак пасяджэнне пачалося з абмеркавання ўчорашняй трагедыі ў Баранавічах, дзе падчас трэніровачнага палёту загінулі два лётчыкі, што адводзілі самалёт ад жылых дамоў.

«Сёння ўжо зразумела, што гэта сапраўды людзі, якія здзейснілі подзвіг. Паводле папярэдніх даных па расшыфроўцы «чорных скрыняў — самапісцаў», — сказаў Лукашэнка.

Ён расказаў, што падчас палёту ў Як-130 практычна імгненна адзін за адным адмовілі розныя ўзроўні сістэмы кіравання. Тым не менш пілоты змаглі адвесці самалёт ад яшчэ большай бяды і адвесці яго на адзіны свабодны ўчастак зямлі паміж жылымі дамамі. «Пілоты не катапультаваліся. Як паказваюць скрыні, яны змагаліся да канца. Проста аднаго з іх катапультай выкінула падчас удару аб зямлю. Яны змагаліся да канца, разумеючы, што ў іх і часу не было. І разумелі, што бяда будзе, калі самалёт упадзе на жылыя кварталы. Загінулі два проста гераічныя чалавекі», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што людзі ў пераважнай большасці выказалі спачуванні сем'ям і папрасіў Наталлю Качанаву адсачыць, каб сем'і загінулых не аказаліся пакрыўджанымі ў гэтай сітуацыі. У аднаго з пілотаў засталіся трое дзяцей.

«На жаль, як вы заўважылі, ёсць у нас і іншыя людзі. Іх інакш як мярзотнікамі не назавеш, — працягнуў Лукашэнка. — Учора нашы СМІ агучылі некаторых з іх, посціліся яны, як звычайна, на сваіх гэтых старонках і гэтак далей. Я папрашу: перадайце старшыні КДБ — падключыцеся і па максімуме выявіце гэтых мярзотнікаў і далажыце. Вы зразумейце, калі здарыцца не дай бог бяда ў краіне, кажучы мовай мінулай Вялікай Айчыннай вайны, гэта — будучыя паліцаі, якія будуць паліць, забіваць, не шкадуючы нікога. Мы іх павінны ведаць у твар. Я кажу гэта адкрыта, каб у нашым грамадстве разумелі — гэта мярзотнікі».

Расказваем пра лётчыкаў Нічыпорчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»16

«Белджы» ўвайшоў у топ-5 расійскага аўтарынку

У Ніжні Ноўгарад з Мінска адкрыўся прамы авіярэйс2

Ціханоўская прыехала на хутар да былых палітвязняў7

Расійскія ваенкары назвалі Канстанцінаўку «другім Купянскам», а ўкраінскія вайскоўцы зладзілі ў горадзе флэшмоб2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны49

У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову32

Два легкавікі лоб у лоб сутыкнуліся каля Лагазы ў Лагойскім раёне1

За 4 ліпеня Расія страціла 1290 вайскоўцаў забітымі і параненымі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць