Здарэнні1212

На Мядзельшчыне мужчына збіраў зёлкі і вёў здаровы лад жыцця. Ён памёр, з'еўшы корань ядавітай расліны

Трагічны інцыдэнт адбыўся ў Мядзельскім раёне ў канцы мая. 37‑гадовы мужчына памёр ад атручвання. Ён дадаў у ежу корань веху ядавітага (цыкуты).

Мужчына вёў здаровы лад жыцця і захапляўся зборам лекавых зёлак. Падчас прагулкі ўздоўж ракі яго ўвагу прыцягнула невядомая расліна. Ён выкапаў яе, адзначыў саладкаваты пах кораня і вырашыў дадаць яго ў салату. Жонка і яе сваякі адмовіліся каштаваць незвычайную страву, таму мужчына з'еў яе адзін.

Ужо праз гадзіну яму стала дрэнна: з'явілася млоснасць і пачаліся сутаргі. Сваякі выклікалі хуткую дапамогу, аднак медыкам заставалася толькі канстатаваць смерць.

Судова-медыцынскія эксперты ўстанавілі, што прычынай гібелі стала вострае атручванне моцным раслінным ядам, які змяшчаецца ў цыкуце — адной з самых небяспечных раслін рэгіёна. Мужчына быў цвярозы.

Каментары12

  • Gorliwy Litwin
    06.07.2026
    Як Сакрат :-( вельмі шкада
  • 453543
    06.07.2026
    Вось да чаго даводзіць Здаровы Лад Жыцця. А сядзеў бы дома, еў сала, каўбасу і бульбу з буракамі, пражыў бы яшчэ сто гадоў.
  • Спачуваньні
    06.07.2026
    Як шкада. Вечная яму памяць. Няхай ён спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць