Свет

Pfizer для краін з сярэднім узроўнем даходу будзе каштаваць як «Спутнік», для бедных — яшчэ танней

Да канца года ў краіны з сярэднім і нізкім узроўнем даходаў павінен паступіць 1 мільярд доз вакцыны Pfizer/BioNTech па зніжанай цане. Пра гэта заявіў кіраўнік і выканаўчы дырэктар Pfizer Альберт Бурла, піша Reuters.

«Сёння Pfizer і BioNTech робяць абяцанне паставіць 2 мільярды доз нашай вакцыны ў краіны з сярэднім і нізкім узроўнем даходаў на працягу наступных 18 месяцаў», — сказаў ён.

Ён паведаміў, што Pfizer вырашыў пастаўляць вакцыну па дыферэнцыраваным прынцыпе: багатыя краіны будуць плаціць поўную цану, краіны з сярэднім узроўнем даходаў — палову ад гэтай цаны, а краіны з нізкім узроўнем даходаў змогуць купляць па сабекошце.

Цяпер багатыя краіны плацяць за дозу Pfizer каля 20 даляраў (40 даляраў за 2 дозы на чалавека). Такім чынам, краіны з сярэднім узроўнем даходу змогуць купіць вакцыну за 10 даляраў, г. зн. за дзве дозы, неабходныя для вакцынацыі аднаго чалавека, трэба будзе заплаціць 20 даляраў (крыху больш за 50 рублёў па цяперашнім курсе).

Гэта выходзіць па той жа цане, што і расійскі «Спутнік». Нагадаем, раней галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка распавёў, што сабекошт вакцыны «Спутнік V» для аднаго беларуса складае арыенціровачна 52 рублі за два кампаненты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць