Грамадства

«Адбываецца наўмысная палітызацыя»: у МЗС пракаментавалі выпадак з самалётам Ryanair

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў выпадак з самалётам Ryanair рэйсам Афіны — Вільня, які пасадзілі ў Мінску. 

БелТА

Адказ змешчаны на сайце беларускага замежнапалітычнага ведамства.

«Вядома, чыста па-чалавечы зразумела і прыкра, што пасажыры названага рэйса сутыкнуліся з пэўнымі нязручнасцямі. Аднак правілы авіяцыйнай бяспекі — гэта абсалютны прыярытэт, прытым усюды і для ўсіх. У гэтай сувязі дзеянні экіпажа самалёта, які адказвае за жыцці сваіх пасажыраў, уяўляюцца цалкам апраўданымі. Вось з гэтага пункту гледжання, з пункту гледжання бяспекі, якая была цалкам забяспечана сумеснымі намаганнямі, і трэба, перш за ўсё, глядзець на гэты інцыдэнт.

Няма ніякіх сумневаў, што дзеянні нашых кампетэнтных уладаў таксама цалкам адпавядалі ўстаноўленым міжнародным правілам. Беларускі бок заўсёды адказна падыходзіў і падыходзіць да іх выканання. Гэта прызнаецца і адпаведнымі рэгулятарамі ў авіяцыйнай сферы. Больш за тое, упэўнены, што ў дадзеным пытанні мы ў стане гарантаваць поўную транспарэнтнасць, у выпадку неабходнасці прыняць экспертаў і прадэманстраваць усе матэрыялы, каб выключыць інсінуацыі.

На гэтым фоне, вядома, дзівіць паспешнасць адкрыта ваяўнічых заяў з боку шэрагу краін і еўрапейскіх структур. Сітуацыя проста і відавочна нагнятаецца. Адбываецца яе наўмысная палітызацыя, гучаць нічым не пацверджаныя абвінавачванні, клеяцца ярлыкі. Пры гэтым няма ніякага бачнага жадання ў ёй аб'ектыўна разабрацца. Замест гэтага неадкладна зноў загучалі лозунгі пра санкцыі.

Мы ўсё ж заклікаем тых, хто паддаўся гэтай заганнай практыцы, памятаць аб правілах і бяспецы пасажыраў, усё спакойна прааналізаваць, дачакацца заключэнняў кампетэнтных экспертаў. Бо толькі на гэтай падставе можна рабіць хаця б нейкія вартыя ўвагі высновы», — сказаў Анатоль Глаз.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся6

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў12

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць