4-6 верасня ў краіне будзе стаяць халаднаватае надвор'е.

У суботу — месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, месцамі парывісты.
Уначы +2..+8°С, днём +11..+17°С. У Мінску паабяцалі +13..+15°С, кароткачасовы дождж.
У нядзелю, 5 верасня, таксама кароткачасовыя дажджы. Вецер зменіцца на паўночны. Ноччу +1..+7°С, месцамі слабыя замаразкі да 0..-2°С, днём +10..+17°С. У Мінску +12..+14°С.
Замаразкі чакаюцца і ў ноч на панядзелак.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары