Свет11

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі

Нацыянальны сход Францыі ўхваліў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Нідэрландамі, якое канчаткова вызначае дзяржаўную мяжу на карыбскім востраве Сен-Мартэн. Такім чынам краіны зрабілі важны крок да ўрэгулявання тэрытарыяльнай спрэчкі, што працягвалася амаль 400 гадоў, піша Politico.

Востраў Сен-Мартэн. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Дакумент зацвярджае пагадненне, падпісанае Францыяй і Нідэрландамі ў 2023 годзе, аб дакладнай дэлімітацыі мяжы паміж французскай заморскай супольнасцю Сен-Мартэн і нідэрландскай самакіравальнай тэрыторыяй Сінт-Мартэн.

Востраў Сен-Мартэн размешчаны ў Карыбскім моры і падзелены паміж дзвюма дзяржавамі. Францыі належыць паўночная частка вострава, а Нідэрландам — паўднёвая. Пры гэтым на працягу многіх гадоў жыхары маглі свабодна перамяшчацца паміж абедзвюма тэрыторыямі, бо фактычнай памежнай інфраструктуры не існавала.

Гісторыя падзелу вострава пачалася яшчэ ў 1648 годзе, калі Францыя і Нідэрланды дамовіліся падзяліць яго паміж сабой. Аднак дакладная лінія мяжы тады не была вызначаная. На працягу стагоддзяў існавала толькі ўмоўная мяжа, што перыядычна выклікала рознагалоссі адносна выдачы дазволаў, дзейнасці праваахоўных органаў і кіравання прыроднымі рэсурсамі, асабліва ў раёне лагуны, якая знаходзіцца паміж дзвюма часткамі вострава.

Неабходнасць канчаткова вырашыць гэтае пытанне стала асабліва відавочнай пасля разбуральнага ўрагану «Ірма» ў 2017 годзе, які пашкодзіў больш за 95 працэнтаў будынкаў на востраве. Пасля стыхійнага бедства Парыж і Амстэрдам актывізавалі перамовы аб юрыдычным афармленні мяжы.

Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі Бертран Буйкс, які прадстаўляў законапраект у парламенце, заявіў, што Францыя можа ганарыцца тым, што здолела ўрэгуляваць адну са сваіх найстарэйшых тэрытарыяльных спрэчак.

Для таго каб пагадненне ўступіла ў сілу, яго яшчэ павінна ратыфікаваць Каралеўства Нідэрландаў. Пасля гэтага новая мяжа атрымае поўны юрыдычны статус.

Каментары1

  • Fix it
    17.07.2026
    На старонцы нейкая пасылка. Паказвае 1 каментар, але яго не бачна.

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак20

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак20

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць