Грамадства

Зорка Купалаўскага Павел Харланчук пераехаў у Маскву і працуе ў тэатры Сяргея Бязрукава

Вядомы беларускі акцёр тэатра і кіно Павел Харланчук у жніўні 2020 года разам з 58 акцёрамі трупы Купалаўскага звольніўся з тэатра. У інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе» акцёр прызнаўся, што нават не спрабаваў шукаць працу ў Беларусі і вырашыў з'ехаць у Маскву. З 2021-га Харланчук лічыцца ў трупе Маскоўскага губернскага тэатра пад кіраваннем Сяргея Безрукова.

— Пошукам працы я заняўся яшчэ летам 2020 года і вырашыў паехаць у Маскву. У нейкі момант мой агент мне сказала: «Паша, трэба, каб ты быў у тэатры». Вядома ж, мне не хацелася ў нейкі іншы тэатр, бо быў Купалаўскі. У Маскве я пахадзіў па тэатрах і пагаварыў з некалькімі мастацкімі кіраўнікамі: Уладзімірам Машковым (тэатр «Табакерка» — рэд.), Яўгенам Пісаравым (Маскоўскі драматычны тэатр імя Пушкіна — рэд.), Сяргеем Газаравым (Маскоўскі драматычны тэатр пад кіраўніцтвам Армена Джыгарханяна — рэд.). Пры добрым імкненні, упэўнены, што можна трапіць у любы з тэатраў. Але самы галоўны аспект быў у тым, што я павінен здымацца, бо гэта важна.

Павел Харланчук у ролі Глумава ў спектаклі «Найшла каса на камень». Фота з сайта Маскоўскага губернскага тэатра.

І мне падказалі, што ў Маскоўскім губернскім тэатры, паколькі сам мастацкі кіраўнік Сяргей Бязрукаў здымаецца, такая магчымасць ёсць. Я адправіў відэа, яго паглядзелі, ім спадабалася, але мне сказалі, што месцаў няма, і я расслабіўся. Затым з'явіліся здымкі ва Узбекістане з Карэнам Аганэсянам. Падчас здымак мне піша адзін знаёмы: «Павел, вы ўжо ўладкаваліся або не? Калі не, то давайце да нас у Маскоўскі губернскі тэатр. Ёсць для Вас роля і стаўка». 29 жніўня 2021 года я сыграў у спектаклі «Найшла каса на камень» па Астроўскім.

Да таго ж акцёр актыўна здымаецца ў кіно і серыялах:

— На расійскім Першым канале з 13 верасня выйдзе серыял «Спытаеце медсястру». Яго мы знялі два гады таму. Нядаўна адбылася прэм'ера карціны «Элі», здымкі якой праходзілі летась. Вельмі спадзяюся, што ўсе карціны, якія цяпер у вытворчасці, выйдуць на экраны. На дадзены момант я здымаюся для тэлеканала ТВЦ. А ў 2022-м выйдзе поўнаметражная карціна «Саша».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць