Затрыманых у Наваполацку рабочых «Нафтана» будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве
Стала вядома, што ўчора да суда затрымалі машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўку і слесара завода «Палімір» Дзмітрыя Саюнова.
Папярэдне, па інфармацыі праваабаронцаў, іх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП).
Пасля затрымання Сяргею стала дрэнна — яго даставілі ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы.
Затрыманні актывістаў на ААТ «Нафтан»
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары