Аўто

У мінчука хочуць канфіскаваць аўто за парушэнне, здзейсненае яшчэ да таго, як ён яго купіў

Мінчук Юрый можа пазбавіцца свайго Peugeot 406, які ён купіў у 2018 годзе, паведамляе av.by. Як аказалася, правапарушэнне здзейсніў нават не папярэдні ўладальнік, а прыяцель пазамінулага гаспадара машыны. Вось толькі адказваць прыходзіцца цяперашняму гаспадару.

У першы раз Юрыю патэлефанавалі з аддзела прымусовага выканання праз паўгода пасля куплі. І сказалі, што машына пад арыштам, яе забяруць на карысць дзяржавы. Ён не паверыў, папрасіў даслаць позву, але пасля гэтага больш яго ніхто не турбаваў.

Тое, што гэта не розыгрыш, стала зразумела ў красавіку мінулага года, калі аўтамабіліста выклікалі ў АБЭЗ Фрунзенскага РУУС. Там яму і сказалі, што на яго аўто ў 2016 годзе двойчы трапляўся п'яным нейкі Дзмітрый Х., на якога за гэта завялі крымінальную справу і суд пастанавіў канфіскаваць аўто.

Дарэчы, сам парушальнік не быў гаспадаром машыны. Пакатацца яе ён браў у сябра, Сяргея, які памёр пяць гадоў таму. У спадчыну ўступіла яго маці, якая памерла праз некаторы час пасля продажу аўто Юрыю.

І вось, на пачатку гэтага года мужчыну зноў патэлефанавалі з АПВ, сказаўшы, што машыну яму прадаваць нельга, як забаронена і выязджаць за мяжу. На пытанне, чаму справу не давялі да канца ў 2018 годзе, судовы выканаўца адказаў, што вінаваты змяніў нумар тэлефона і яго нельга было знайсці. Гэта пры тым, што Юрый ездзіў на машыне пастаянна і нават трапляў на камеры фіксацыі хуткасці.

У гэтай гісторыі ёсць шмат пытанняў. Напрыклад, чаму машыну не канфіскавалі ў 2016 годзе, адразу пасля вердыкту суда? І як наогул яе забралі са штрафстаянкі, а потым яшчэ і прадалі? Выходзіць, машыну не занеслі ў базу канфіскаваных? Але хто вінаваты ў гэтай нядбайнасці?

Цяпер Юрый чакае вырашэння свайго пытання. І не факт, што машыну пакінуць яму, каментуе адвакат Дзмітрый Дзятчык. А яшчэ аўтаўладальнік разважае, маўляў, добра, што яго машына 1999 года і каштуе каля дзвюх тысяч даляраў. Але як будзе ўліпнуць у такую гісторыю таму, хто патраціць на яе 10 або 30 тысяч?

Дарэчы, калі ў Юрыя канфіскуюць машыну, ён можа звярнуцца ў суд, каб спагнаць грошы, патрачаныя на куплю Peugeot. Вось толькі з каго іх спаганяць, калі ўсе памерлі? Можа быць, кажа адвакат, такі «сюрпрыз» зваліцца на галаву спадчыннікам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя1

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя расказала, якая цяпер сітуацыя з наркотыкамі1

Урад Аргенціны рассакрэціць дакументы пра нацыстаў, якія хаваліся ў краіне пасля Другой сусветнай вайны3

«Кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом сервера кампаніі, адказнай за рэагаванне на кіберінцыдэнты1

Такога віншавання з Днём Волі вы яшчэ не бачылі: на бронемашынах26

Расіянін сам пайшоў на вайну і трапіў ва ўкраінскі палон. Там ён перайшоў на бок УСУ, але хутка трапіў у палон да расіян1

Пацыентаў гомельскіх бальніц у выпадку тэракту заклікаюць звязацца з ФСБ і ўзяць з сабой расійскі пашпарт1

На Магілёўшчыне рыхтуюць экскурсійны тур «Царскімі шляхамі» па месцах, якія наведвалі расійскія імператары4

На Заходнім беразе ракі Іардан збілі і затрымалі ўладальніка «Оскара»11

Прызначаны новы апостальскі нунцый у Беларусі. Ён албанакаталік, пасля Венесуэлы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя1

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць