Стаў вядомы расклад матчаў плей‑оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў УЕФА, якія будуць паказаныя на Першым нацыянальным тэлеканале на наступным тыдні.

У ТВ‑праграме быў зарэзерваваны час для паказу матчаў, але праграма вярсталася тады, калі яшчэ не прайшло лёсаванне Лігі чэмпіёнаў.

Як паведамілі nn.by ў спартыўнай рэдакцыі Белтэлерадыёкампаніі,

у аўторак, 18 жніўня, у жывым эфіры на Першым нацыянальным тэлеканале (БТ) будзе паказаны матч «Сэлтык» (Глазга)«Арсенал» (Лондан). Пачатак трансляцыі ў 21:35.

Пасля апоўначы — агляд матчаў дня (у гэты дзень згуляюць таксама «Тымішаара» — «Штутгарт», «Шэрыф» — «Алімпіякас», «Капенгаген» - «АПОЕЛ»).

а 01:10 ў запісе будзе паказаны матч «Спортынг» (Лісабон) — «Фіярэнціна».

***

У сераду, 19 жніўня, у жывым эфіры на БТ будзе паказаны матч «Ліён» (Францыя) — «Андэрлехт» (Бельгія), пачатак трансляцыі ў 21:35,

апоўначы — агляд матчаў дня (у тым ліку «Вентспілс» — «Цюрых», «Леўскі» - «Дэбрэцен», «Зальцбург» - «Макабі» Хайфа,

а 01:10 у запісе будзе паказаны матч «Панацінаікас» — «Атлетыка» (Мадрыд).

У чацвер, 20 жніўня, на тэлеканале «Лад» ў жывым эфіры матч плей‑оф Лігі Еўропы БАТЭ — «Літэкс». Трансляцыя з Барысава. Пачатак матчу ў 19:00.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?