Паводле інфармацыі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, з 4 гадзін раніцы 24 лютага да паўночы 9 красавіка зафіксаваныя 4232 ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва Украіны. Сярод іх 1793 забітых і 2 439 параненых.
Загінулі 458 мужчын, 294 жанчыны, 27 дзяўчынак і 46 хлопчыкаў, а таксама 69 дзяцей і 899 дарослых, пол якіх пакуль невядомы.
Сярод параненых 279 мужчын, 213 жанчын, 47 дзяўчынак і 46 хлопчыкаў, а таксама 136 дзяцей і 1718 дарослых, пол якіх пакуль невядомы.
Большасць зарэгістраваных ахвяр сярод цывільнага насельніцтва загінулі з-за прымянення выбуховых прылад з вялікай плошчай паражэння, уключаючы абстрэлы з цяжкай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, а таксама ракетных і авіяцыйных удараў.
УВКПЧ мяркуе, што рэальныя лічбы значна вышэйшыя, бо атрыманне інфармацыі з некаторых месцаў, дзе ідуць інтэнсіўныя баявыя дзеянні, зацягнулася, і многія паведамленні яшчэ не пацверджаныя. Гэта тычыцца Марыупаля, Ізюма, Папаснай і Барадзянкі.
Гэтыя дадзеныя ў цяперашні час працягваюць пацвярджацца і не ўключаныя ў прыведзеную вышэй статыстыку.
Каментары